Любанскі сельсавет (Вілейскі раён)
Лю́банскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Любань. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каловіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каловічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 ліпеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Любань, сельсавет перайменаваны ў Любанскі. 13 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Журыхскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Будкі, Даўбарова, Журыхі, Заазер’е, Казаны, Кароткія, Красны Бераг, Кузьмічы, Любоўшы, Ляскі, Новыя Зімодры, Сіўцы, Студзёнкі, Сухары, Сцеберакі і Талуць)[1]. 28 мая 2013 года частка вёскі Порса ўключана ў склад Вілейкі[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2730 чалавек[3], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2604 чалавекі[5]. СкладЛюбанскі сельсавет уключае ў сябе 32 населеныя пункты:
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia