Сцешыцкі сельсавет
Сце́шыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 30 снежня 2009 года вёска[1]) Сцешыцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жарскага сельсавета[2]. 30 кастрычніка 2009 года цэнтр Жарскага сельсавета перанесены ў вёску Сцешыцы, сельсавет перайменаваны ў Сцешыцкі[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Касцяневіцкага (9 населеных пунктаў: Бакунькі, Генеральчыкі, Дубраўка, Жары, Замошша, Кумельшчына, Паляны, Сцешыцы, Юдзеўшчына) і Даўгінаўскага (7 населеных пунктаў: Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі) сельсаветаў[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia