Лявонпальская сядзіба
Лявонпальская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры барока ў в. Лявонпаль (Мёрскі раён) на левым беразе Заходняй Дзвіны. Гісторыя![]() Створаная ў 1750 г. па заказе берасцейскага ваяводы М. Лапацінскага. Архітэктар А. Гену (магчыма, Т. Жаброўскі). За ўдзел Лапацінскіх у паўстанні 1831 г. разрабаваная і разбураная казакамі. У 1842—1845 гг. секвестраваная за пратэсты з боку ўладальнікаў і сялян супраць скасавання уніі. Сядзіба выкарыстоўваецца як прафілакторый Мінскага інстытута культуры. Касцёл Хрыста ВаладараУ 1919 годзе гаспода адрамантаваная і прыстасаваная пад касцёл. Была адведзеная цэнтральная прамавугольная у плане двухсветлавая зала (былая бальная) на франтальным фасадзе завершана фігурным франтонам, над якім у 1920-я гг. надбудавана сігнатурка з крыжом (адноўлена ў канцы 20 ст.). Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка сіметрычна-восевая, трохчасткавая. Цэнтральны двухпавярховы аб’ём і аднапавярховыя 6акавыя крылы аб’яднаны папярочным корпусам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі[1].. Архітэктура![]() З заходняга і паўднёвага бакоў сядзібы ўчастак агінае канал. Ансамбль мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. Цэнтральнае месца ў кампазіцыі комплексу займае сядзібны дом. На восі сядзібы была пастаўленая ўязная брама з элементамі дарычнага ордара, пабудаваная на пачатку XIX ст. у стылі класіцызму (не збераглася). Гаспода — мураваны аднапавярховы будынак з сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай структурай і двухпавярховай цэнтральнай часткай, накрытай двухсхільным дахам з фігурнымі франтонамі на тарцах. Бакавыя выцягнутыя крылы з двухсхільнымі дахамі выступаюць на галоўным і дваровым фасадах глыбокімі рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Будынак мае высокі цокаль з лучковымі праёмамі, да галоўнага ўваходу вядзе шырокая лесвіца з тэрасай паміж двума маршамі. У дэкаратыўнай аздобе будынка выкарыстаная ордарная пластыка: канеліраваныя пілястры партала галоўнага ўвахода, прафіляваныя карнізы і абрамленні прамавугольных акон, якія мелі дэкор у стылі ракако, рустоўка і інш. У 1919 г. анфіладная сістэма планіроўкі дома заменена калідорнай. Да перабудовы першы паверх цэнтральнага аб’ёму займалі прасторны вестыбюль і квадратная ў плане парадная зала, на другім размяшчаліся жылыя пакоі. ![]() За домам і курданёрам, які ўтваралі два мураваныя двухпавярховыя флігелі (збярогся заходні), размешчаны прамавугольны фрагмент рэгулярнага тэрасавага парку, абмежаванага каналамі. У XIX ст. насаджэнні набылі пейзажную арганізацыю. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia