Ляшчына звычайная
Ляшчына звычайная[2][3] (Córylus avellána) — від лістападных дравяністыя кустоў і дрэў роду Ляшчына (Corylus) сямейства Бярозавыя (Betulaceae). Тыпавы від роду[4]. НазваЛяшчына звычачайная, арахі, арэшнік[2][5], ляшчына[5][6], рэх, рахі[2], арэх[7]. Батанічнае апісанне
Куст вышынёй 2-5[3] (да 9) м, часам расце дрэвападобным[8]; крона яйкападобная або плоска-шарападобная. Кара ствалоў гладкая, светлая, карычнявата-шэрая ці шэра-бурая[8], папярочна-паласатая; парасткаў — буравата-шэрая, апушаная, залозіста-валасістая[3]. Каранёвая сістэма павярхоўная, магутная. Спачатку развіваецца стрыжневы корань, да трэцяга годзе ідзе ўтварэнне бакавых, магутных, вузлаватых каранёў. Адзін з бакавых каранёў, звычайна, больш магутны і доўгі.
Пупышкі адлеглыя, яйкападобныя або круглявыя, злёгку сціснутыя, даўжынёй да 3 мм, чырванавата-бурыя, голыя або тонка апушаныя, па краі раснічастыя. Лісце круглява-зваротна-яйкападобнае, круглявае, часам круглява-яйкападобнае або авальнае, даўжынёй 6-12 см, шырынёй 5-9 см, у вяршыні звычайна звужанае ў лязо або коратка завостранае, часам усечаныя з насаджаным лязом, ля аснавання сэрцападобныя, няправільна двойчы-зубчастыя, у верхняй частцы звычайна з 5-6 буйнымі лопасцепадобными зубцамі, зверху цёмна-зялёныя, матавыя, знізу зялёныя; маладыя рассеяна апушаныя, пазней зверху голыя, а знізу апушаныя галоўным чынам па жылках. Хвосцікі залозіста-шчаціністыя, даўжынёй 7-17 мм. Прылісткі даўгавата-яйкападобныя, тупыя, валасістыя, рана ападаюць. Тычынкавыя шышкі даўжынёй да 5 см[8]; крыючыя лускі густаапушаныя; пылавікі голыя, зверху з пучком валасінак. Цвіце ў красавіку, да распускання лісця[3]. Плод — сухі лясны арэх, які не ўскрываецца[8]. Плады ляшчыны растуць цесна па два-пяць, часам адзінкавыя. Пладовая абгортка светла-зялёная, аксамітна апушаная, шырокакубкападобная або званочкавая, адкрытая, амаль адной даўжыні з арэхам, складаецца з двух няправільна рассечана-лопасцевых лісточкаў. Арэх амаль шарападобны або некалькі падоўжаны, даўжынёй 18 мм, дыяметрам 13-15 мм, ад светла- да цёмна-карычневага[3]. У 1 кг 870 пладоў. Сярэдняя ўраджайнасць 1 га саду ў 600 кустоў каля 900 кг. Працягласць жыцця да 100 гадоў[9]. Распаўсюджанне і экалогіяУ прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю Еўропу, Каўказ і Сярэдні Усход. Самыя паўночныя натуральныя месцапражыванні ляшчыны звычайнай, дзе яна ўтварае найбольш шырокія зараснікі, знаходзяцца ў Нарвегіі, за Палярным кругам, у прыродным рэзерваце Прэстэгордскуген , які знаходзіцца паблізу 68° п. ш., а асобныя менш значныя па плошчы — нават некалькі паўночней дадзенага рэзервата[10][11]. Культывуецца паўсюдна[1]. Расце на нармальна ўвільготненай глебе ў шыракалістых, мяшаных лясах пераважна кіслічнага і сніткавага тыпаў[3], а таксама ў хвойных лясах у выглядзе падлеску, часта на ўзлесках , у гарах сустракаецца аж да мяжы лясной расліннасці, на Каўказе падымаецца да 2100—2300 м над узроўнем мора. У стэпавай зоне распаўсюджаная ў дубровах , зарасніках кустоў, па берагах рэк і азёр, на схілах пагоркаў і ў стэпавых бэльках разам з цёрнам (Prunus spinosa), крушына ломкая (Frangula alnus), Crataegus monogyna, татарскім (Acer tataricum) і палявым клёнам (Acer campestre), калінай звычайнай (Viburnum opulus), Cornus sanguinea, шыпшынай (Rosa) і іншымі раслінамі. Часам ўтварае чыстыя зараснікі. Валодае выключнай здольнасцю размножвацца каранёвымі атожылкамі, дзякуючы чаму вельмі хутка займае лясныя высечкі і ў лясной гаспадарцы лічыцца пустазельнай раслінай. Ценявынослівая, пазбягае адкрытых і награваемых сонцам паўднёвых схілаў. Патрабавальная да багацця глеб — паспяхова расце на багатых вапнаўтрымальных глебах умеранай і падвышанай вільготнасці, на глыбокіх і друзлых горных бурых глебах , на чарназёмах , дэградаваных чарназёмах, шэрых лясных глебах дуброў, на найбольш багатых падзолістых глебах і на поймавых глебах у далінах рэк і ручаёў. На бедных пясчаных і забалочаных сфагнава-тарфяных глебах не сустракаецца.
Хімічны складУ склад ядра арэхаў ляшчыны ўваходзяць тлушчы (57,4-62,5 %), крухмал і цукры (2,5 %), вітамін В1, каратын, мікраэлементы, 17 %[12] бялкоў. Лісце ляшчыны звычайнай утрымліваюць эфірны алей, пальміцінавую кіслату, мірыцытразід, цукрозу; кара — эфірны алей, таніны, флабафены , лігнацэрылавы спірт , бетулін[3]. Лісце і кара ляшчыны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы (адпаведна 10 і 7 %). Значэнне і ўжываннеЛяшчына звычайная — харчовая, алейная, меданосная, лекавая, таніданосная, фарбавальная, драўняная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна. У харчаванні
Ляшчыну звычайную выкарыстоўваюць і культывуюць з самых старажытных часоў як арэхаплодную расліну. Арэхі яе ўтрымліваюць каля 65 % тлушчаў, каля 16 % бялкоў, каля 3,5 % вугляводаў. Дзякуючы высокаму ўтрыманню тлушчаў і бялкоў плады ляшчыны маюць высокую каларыйнасць, якая ў 2 разы вышэй каларыйнасці пшаніцы, у 3 разы — маку і ў 8 разоў — малака[12], і з’яўляюцца каштоўным прадуктам харчавання — іх ядуць свежымі і падсушанымі[8]. Ядры арэха выкарыстоўваюць у кандытарскай і харчовай прамысловасці: з іх гатуюцца спецыфічныя ласункі, напрыклад, іх уварваюць з мёдам і вінаградам; з сухіх ядраў вырабляецца пажыўная мука, з маладых — малако і раслінныя вяршкі[8]. З насення выціскаюць алей — адзін з лепшых. Макуху перапрацоўваюць на шакалад, халву. АлейАсабліва цэніцца алей, які здабываюць з ядра арэха. Алей светла-жоўтага колеру, высокай якасці, які нагадвае па смаку міндальны . Па сваіх уласцівасцях ён таксама не саступае міндальнаму алею. Арэхавы алей выдатны тым, што пры гарэнні не копціць. Медыцынскае выкарыстаннеУ навуковай медыцыне кара рэкамендуецца пры пашыраных венах, перыфлебітах, капілярных гемарагіях, адвар з лісця — пры гіпертрафіі прадсталёвай залозы[3][13]. У народнай медыцыне арэхі ляшчыны ўжываюць пры нырачнакаменнай хваробы, алей — супраць глістоў, высушаную плюску — пры паносах, адзёру — супраць ліхаманкі, лісце — як антысептычны сродак. Адвар лісця п’юць пры захворваннях печані[3]. Эфірны алей і іншыя складовыя часткі кары ляшчыны валодаюць сасудазвужальным дзеяннем[8]. У народнай медыцыне ядры арэхаў таксама выкарыстоўваюць у харчаванні як сродак ад гіпалактацыі: 30-10 г у суткі адразу ж павышаюць лактацыю на 40-80 мл[14]. У ветэрынарыі пылок выкарыстоўваюць для лячэння кішачных захворванняў. У прамысловасціДраўніна белая са светла-карычневым адценнем, драбнаслойная, цяжкая, цвёрдая, але гнуткая і лёгка колецца, валодае добрымі механічнымі ўласцівасцямі і ўжываецца для гнутых вырабаў (мэбля, абручы, цыбукі, кіі, пляценне кошыкаў і іншыя вырабы). Дае таксама добры вугаль , які ўжываецца для вырабу паляўнічага пораху і малявальных алоўкаў[12]. Пілавінне ўжываецца для асвятлення воцату і ачышчэння мутных і грубых вінаў. Лісце і кара ляшчыны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы (адпаведна 10 і 7 %), а ў кары знаходзяцца прыродныя фарбавальнікі, якімі можна фарбаваць скуру ў жоўты колер. Кара змяшчае больш за 8 % танінаў і прыдатная для дубленая скур. У ландшафтным дызайнеУ межах свайго арэалу культывуецца і як дэкаратыўная расліна. Ляшчына звычайная заслугоўвае больш шырокага прымянення ў азеляненні гарадоў. Прыдатная для стварэння груп у парках і лесапарках, амаль не пашкоджваецца шкоднікамі. Мае шэраг дэкаратыўных формаў. У сельскай гаспадарцыШырока выкарыстоўваецца як прышчэпа для вываду высокаўраджайных садовых сартоў. Як падлескавая парода, павышае ўрадлівасць глебаў, добра іх зацяняе, ужываецца ў прыяравых і супрацьяравых лесамеліярацыйных насаджэннях, мае выдатныя ветраахоўныя і глебаахоўныя ўласцівасці. Каштоўная хмызняковая парода для полеахоўных лясных палос, а таксама для замацавання схілаў, яраў і адхонаў. У пчалаводствеДае вясной вялікую колькасць пылку, якую пчаляры могуць нарыхтоўваць пра запас для зімовай падкормкі пчол[15]. ІншаеПлады ляшчыны ў вялікай колькасці ядуцца ляснымі птушкамі і звярамі (вавёркамі, мядзведзямі, свіннямі, мышамі, палёўкамі), таму ляшчына з’яўляецца каштоўным кампанентам кармавой базы гэтых жывёл. Збор пладоўАрэхі ляшчыны звычайнай збіраюць у сухое, яснае надвор’е ў стадыі поўнай спеласці, падтрасаючы іх з дрэў. Сабраныя плады сушаць на адкрытым паветры, на сонцы (на працягу шасці-сямі дзён) або ў пладова-агароднінных сушылках пры тэмпературы не вышэй 40° на працягу некалькіх гадзін. Вільготнасць высушаных арэхаў не павінна перавышаць 14-15 %. З 1 гектара можна сабраць да 2 тон арэхаў[12]. КласіфікацыяТаксанаміяВід Ляшчына звычайная ўваходзіць у род Ляшчына (Corylus) падсямейства Coryloideae сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
РазнавіднасціУ межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў:[16]
Формы і сарты
Сарты ляшчыны звычайнай атрыманы шляхам адбору. Для іх стварэння шляхам гібрыдызацыі і наступнага адбору выкарыстоўваліся Corylus pontiaca і Corylus maxima. Фундуком сёння называюць усе сартавыя ляшчыны, якія гадуюцца на плантацыях, а таксама іх плады, хоць першапачаткова гэту назву ўжывалі выключна ў дачыненні да Corylus maxima. Сеянцы сартавых ляшчын і арэхі, якія гадуюцца на іх, называюць паўфундуком. У ходзе культывавання выведзены шэраг формаў:
У культуры
У беларусаў ляшчына лічылася свяшчэнным дрэвам. Яны верылі, што ў яе не можа трапіць маланка, таму не толькі хаваліся пад кустом у час навальніцы, але і затыкалі за пояс маладыя парасткі як абярэг. Таксама галінкі маглі адагнаць нячыстую сілу, змей і хмары[18]. Арэхавы куст быў сімвалам плоцкага кахання і пладавітасці. Загадкі пра арэх і арэшнік маюць падкрэслена эратычны характар. Арэхі клалі за пазуху падчас вянчання і пад ложак пасля вяселля, каб першы нарадзіўся сын[18]. Паданні пра цвіценне ляшчыны мелі сувязь з паданнем пра папараць-кветку, а яе плады выкарыстоўваліся ў розных магічных рытуалах[18]. У філатэлііВыява ляшчыны звычайнай выкарыстоўвалася ў 1979 годзе на паштовай марцы Германіі і ў 2004 годзе на паштовай марцы Беларусі.
У мастацтвеКуст ляшчыны быў намаляваны на аднайменнай карціне Віктара Барысава-Мусатава.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia