Лідзія Іванаўна Галушкіна
Лідзія Іванаўна Галушкіна (15 чэрвеня 1923, г. Іванава — 11 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1963)[1]. БіяграфіяСкончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваў[2]. ТворчасцьТворчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: Надзея[3][4] («Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («Арэстэя » С. Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («Джаконда » А. Панк'елі ) і інш[1]. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia