Маланка (карная аперацыя)

Аперацыя «Маланка»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Месца Бешанковіцкі і Сіроцінскі раёны
Прычына дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Сіроцінская партызанская брыгада Трэці рэйх 201-я ахоўная дывізія пры падтрымцы бронецягніка і паліцэйскіх падразддзяленняў мясцовых гарнізонаў
Камандуючыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Трэці рэйх

Аперацыя «Маланка» (ням.: Unternehmen «Blitz») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць Сіроцінскай партызанскай брыгады і мясцовага насельніцтва ў Бешанковіцкім і Сіроцінскім раёнах (у міжрэччы Заходняй Дзвіны і Обалі, уздоўж чыгункі ВіцебскПолацк) 22 верасня — 4 кастрычніка 1942 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі 201-й ахоўнай дывізіі, іх падтрымлівалі бронецягнік і паліцэйскія падраздзяленні мясцовых гарнізонаў. 23 верасня праціўнік пачаў наступленне з боку Шуміліна на поўдзень і паўднёвы захад, разлічваючы акружыць брыгаду, рассячы яе сілы і знішчыць на поўначы каля чыгункі і на правым беразе Заходняй Дзвіны ад вёскі Вусвіца да вёскі Астраўляны (Ушацкі раён), дзе былі створаны лініі загараджэння. Асноўныя сілы брыгады своечасова адышлі за раку Обаль і занялі абарону на яе правым беразе, у акружэнні засталіся атрады 4-ы (камандзір Дз. М. Ляўковіч, камісар А. Б. Эрдман) і 3-і (камандзір В. Р. Несцераў, камісар А. У. Сіпко). 4-ы атрад 3 сутак вёў бой у акружэнні, а потым, пакінуўшы невялікі заслон, які 2 сутак адцягваў на сябе сілы праціўніка, прарваўся да вёскі Залужжа. Мясцовыя жыхары вывелі атрад да вёскі Грабянцы ў тыл карнікам.

3-і атрад быў акружаны праціўнікам на ўсход ад вёскі Шашы, разам з партызанамі ў лесе хаваліся каля 3 тысяч мясцовых жыхароў. Праціўнік вёў артылерыйскі агонь, а потым пачаў прачосваць лес. Да 3 кастрычніка ў партызан скончыліся патроны. Адбіваючыся апошнімі гранатамі, нясучы страты, атрад, прыкрываючы грамадзянскае насельніцтва, быў вымушаны адыходзіць да Заходняй Дзвіны, дзе размяшчаліся нямецкія сілы загараджэння. У гэты час эскадрылля савецкіх штурмавікоў наносіла ўдары па станцыям Полацк і Гараны. Вяртаючыся з задання лётчыкі заўважыі вялікую колькасць нямецкіх войск на беразе ракі і абстралялі іх з брыючага палёту. Карнікі пачалі разбягацца. Выкарыстаўшы зрушэнне праціўніка, партызаны з часткай насельніцтва фарсіравалі рэку і вайшлі ў размяшчэнне атрада «Смерць фашызму».

Пацярпеўшы няўдачу ў час аперацыі, карнікі загубілі 567 савецкіх грамадзян, спалілі 9 вёсак. Сіроцінскі падпольны РК КП(б)Б прыняў спецыяльную пастанову «Аб рассяленні і ўладкаванні сем’яў, якія пацярпелі ад злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Дзеці-сіраты былі размеркаваны сярод мясовых жыхароў і партызанскіх атрадаў.

Літаратура

  • У. С. Пасэ. «Маланка» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 326. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya