Вёска
Малыя Салечнікіліт.: Šalčininkėliai
 Касцёл
Малыя Салечнікі на карце Літвы
|
|
Малыя Салечнікі[1], часам Малыя Салешнікі[2], таксама Шальчынінке́лей[3] (літ.: Šalčininkėliai) — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Салечніцкай сянюніі. Размешчана за 8 км на поўнач ад Салечнікаў, на рацэ Вісінча.
Гісторыя
Упершыню Малыя Салечнікі (або проста Салечнікі[4], прыметнік Малыя ўжываўся каб не блытаць з горадам Салечнікі) упамінаюцца ў XVII стагоддзі, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Minori Soleczniki (3 ліпеня 1510 года)[5]. У гэты час з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут быў пабудаваны касцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Малых Салечніках было 12 будынкаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малыя Салечнікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы. З 1922 года як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства. У беларуская гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Малыя Салечнікі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
- Мястэчка на старых здымках
-
Сядзіба, 1914 г.
-
Сядзіба, да 1939 г.
-
Касцёл, 1925 г.
-
Рынак, 1938 г.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 82 чал., з іх 72 каталікі і 10 іўдзеяў[7]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 615 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Юрыя (1770), помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства.
- Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)
Крыніцы
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 306.
- ↑ Pawet: Успаміны пра Лідчыну на пачатку XIX ст. (нявызн.). pawet.net. Праверана 11 студзеня 2025.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 88.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 127.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 28.
- ↑ Wierzbowicz J. Soleczniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 49.
Літаратура
Спасылкі