Мара (багіня)![]() Мара — язычніцкае боства, якому пакланяліся продкі сучасных беларусаў. АпісаннеПрадметам культу гэтага боства лічыцца Даўгінскі крыж[1]. Магла быць багіняй нараджэння, плоднасці і смерці — гэта значыць цыркуляцыі паміж светам жывых і светам памерлых. Мяркуецца, што яе культ у Беларусі развіваўся пад уплывам балцкай культуры, дзе існавала багіня Мара з аналагічнымі функцыямі. У пазнейшым беларускім фальклоры Мара паступова ператварылася ў жаночы дух, прывід, здань. ІмёныСамо імя Мара мае нядобрае адценне, таму што бярэ пачатак ад агульнага для шмат якіх еўрапейскіх моў кораня «мр» і спалучаецца з такімі паняццямі, як змрок, памерці, мёртвы, смерць, марока. Ад гэтага кораня паходзіць слова немарач (хвароба). У славян жаночая істота Мара пазней схавалася за такімі імёнамі, як Морэна, Мара, Мар’я, Мар’янка, Марыля, Маркіта, Мархва, магчыма, Марына, Маргарыта і да т.п. Жаночы персанаж Мархва (юрлівая, сярдзітая кабета) згадваецца ў паэме В. Дуніна — Марцінкевіча «Вечарніцы», дзе з гэтай гераіняй звязваецца паходжанне назвы Паненскай гары ў Лагойску. ТапонімыТапонім «Мар’іна Горка» і Мар’іна, ёсць меркавання, утварыўся ад паганскай традыцыі, бо некалі там было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары.[2]
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia