Рабінавая ноч![]() Рабінавая (арабінавая, вераб’іная) ноч[1] ― ва ўсходніх славян назва навальнічнай ночы, якая абавязкова чакаецца ўлетку. На працягу ўсёй ночы неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме моцны вецер, узнікаюць віхуры. Згодна з народным павер’ем, у гэту ноч з пекла на свет выходзілі ўсё злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё галоўнае гадавое свята. НазваВыраз вядомы ў беларускай, рускай і ўкраінскай літаратурных мовах і дыялектах: бел.: рабінавая ноч, руск.: воробьиная ночь, укр.: гороби́на ніч. Усе тры назвы, верагодна, узыходзяць праз серыю фанетычных трансфармацый і народна-этымалагічнага збліжэння да адзінай праформы рабіная ноч, зафіксаванай у старажытнарускай мове пачынаючы з XV стагоддзя[2]. Першапачатковая форма спалучэння ― «рабіная ноч», гэта значыць «рабая, пярэстая ноч», ― ноч з маланкамі, з ветрам і навальніцай. Рабая, падобная вераб’ю, ноч, калі цемра перамяжоўваецца бліскавіцамі. У гэтыя ночы вераб’і вылятаюць з гнёздаў, трывожна цвыркаюць, неспакойна збіраюцца ў чародкі і г. д. На аснове выразу «рабіная ноч» пазней, у выніку этымалагічнага перараджэння, атрымаўся размоўны абарот «рабінавая ноч», а затым і «вераб’іная ноч». Ва ўкраінскай мове, напрыклад, выраз «горобина ніч» азначае не толькі «вераб’іны», але і «рабінавы»[3][4]. Упершыню паняцце «рабінная ноч» сустракаецца ў летапісе пры апісанні бітвы паміж дружынамі Яраслава Мудрага і яго брата Мсціслава (1024):
Здагадку аб дадзеным выразе выказаў савецкі славіст Ф. П. Філін : ён, які існуе і цяпер у смаленскіх і беларускіх гаворках, трапіў у кіеўскае кайнэ з крывіцкіх зямель[6]. А. М. Фінкель звязаў яго з са словам рабы (бел.: пярэсты)[7]. Ва ўкраінскай мове выраз «горобина ніч» звязваецца з паводзінамі вераб’ёў падчас навальніцы:
Канстанцін Паустоўскі ў аповесці «Гераічны паўднёвы ўсход» пісаў:
Беларуска-польскі этнограф Часлаў Пяткевіч у нарысе пра Беларускае Палессе пісаў:
Не выключана, што выраз Рабінавая ноч таксама можа быць звязана з вобразам рабіны. Сапраўды, такія ночы бываюць у пару цвіцення рабіны і паспявання яе ягад. Час Рабінавай ночыУ розных месцах час «Рабінавай ночы» вызначаецца па рознаму. У цэнтральнай еўрапейскай частцы Расіі гэты час, калі цвіце рабіна або перыяд з 19-га па 22-га чэрвеня, калі надыходзіць самая вялікая працягласць дня ― 17 гадзін 37 хвілін, а ноч доўжыцца 6 гадзін 23 хвіліны. Старыя смаленскія і беларускія павер’і кажуць, што Рабінавая ноч надыходзіць каля Успення (15 жніўня па старым стылі) або паміж Ільіным днём і Калядамі Багародзіцы (8 верасня па старым стылі). Строга вызначанага часу такіх начэй няма: у адных месцах іх 1-3 у годзе, у іншых 5-7 (гэта залежыць ад мясцовасці і асаблівасцяў прыроды). На Кіеўшчыне і Жытоміршчыне, напрыклад, гэта была ноч напярэдадні Івана Купалы або Пятрова дня, у некаторых месцах сяляне лічылі, што гэты час, калі зацвітае папараць. Таксама Рабінавай ноччу часцяком называюць звычайную ноч з моцнымі навальніцамі, бліскавіцамі[10]. Рабінавая ноч як містычная з’ява![]() Паводле адных меркаванняў, у Рабінавую ноч розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другіх — наадварот, усе стыхіі прыроды ядналіся, каб знішчыць нячыстую сілу. Кожны забіты ці пакалечаны ў гэту ноч перуном лічыўся нядобрым чараўніком[11]. На паўднёвай Украіне асэнсаванне «Рабінавай ночы» адбывалася на аснове народнай этымалогіі мовы: там такой (Вараб’інай) ноччу называлі ноч на 1 верасня (дзень Сімяона Стоўпніка), калі «чорт мерае вераб’ёў». Яны збіваюцца ў вялікія чароды ў адно месца, і там чэрці адмераюць іх чацьверыкамі, падграбаюць да сябе і высыпаюць ў пекла. Хто не ўвайшоў у меру ― тых адпускае. Пакаранне такое вераб’ям за тое, што яны падносілі цвікі, калі распіналі Хрыста. За тое ж у іх і лапкі «звязаныя вяровачкай» ― вераб’і не ходзяць, а падскокваюць. У Беларусі «Рабінавая ноч» лічылася адначасова і часам разгулу ўсялякай нечысці, і як час, калі гром і маланка (лічыцца, што гэта так б’е Пярун) забіваюць нядобрых чараўнікоў і нячыстую сілу[12]. На працягу ўсёй гэтай ночы скалынае гром, граюць маланкі, лье доўгі дождж, дзьме моцны вецер. Вераб’і пачынаюць спалоханна ўзлятаць, б’юцца аб дрэвы і падаюць на зямлю. Паводле вясковых павер’яў, у гэтую ноч з пекла выходзяць і ўсе нячысцікі, якія нібыта спраўляюць сваё галоўнае свята ў годзе. Па адным з меркаванняў, у Рабінавую ноч нечысць палохала людзей, па іншых усе сілы прыроды ядналіся знішчыць нячыстую сілу, якая распладзілася за лета пасля Купалля. Кожны пакачеланы ці забіты маланкай ў Рабінаваю ноч лічыўся калдуном. Каб маланка не спаліла хату або гаспадарчыя пабудовы, перад ноччу вешалі абярэг ― які-небудзь брудны абрус, у іншых мясцінах да даху прывязвалі чырвоныя ніткі. На Палессі думалі, што ад моцнага ветру ў гэтую ноч рабчыкі разлятаюцца па лесе і да самага такавання жывуць паасобку. Таксама меркавалася, што навальніца ў Рабінаваю ноч нібыта патрэбна для спялення ягад рабіны, калі ж ягады не спелі — чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені; калі ж ягада не паспела ― чакалі дажджлівага канца лета і наступнай халоднай восені[13]. У літаратуры і мастацтвеВобраз Рабінавай (вераб’інай) ночы адлюстраваны ў аповесцях Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», І. С. Тургенева «Першая любоў», А. М. Рэмізава «Вераб’іная ноч», А. С. Серафімовіча «Вераб’іная ноч», К. Паўстоўскага «Гераічны паўднёвы ўсход», В. Каверына «Вераб’іная ноч», В. Д. Маракова «Рабінавая ноч»[14] і іншых. Рабінавая (вераб’іная) ноч прысутнічае ў п’есах Т. Міціньскага «Рабінавая ноч»[15], Т. Габэ «Аўдоцця Рязаночка», А. Дударава «Вераб’іная ноч», І. Ілюхова «Вераб’іная ноч», у апавяданні Ул. Караткевіча «Паром на бурнай раце». Мастацкі фільм «Рабінавыя ночы» (1984), Свярдлоўская кінастудыя. Шматлікія вершы і песні з назвамі «Рабінавая ноч» (Вераб’іная ноч) ― на рускай, украінскай і беларускай мовах. Папулярная ва Украіне песня «Горобина ніч» на вершы Ліліі Залатаношы, выкананая Аксанай Білазір: «Не в тому річ, не в тому річ, що горобина плаче ніч…». Сяргеем Курохіным у 1993 годзе напісана «Вераб’іная араторыя». На тэму «Рабінавай ночы» напісаны карціны мастакоў Н. Ермакова, Г. Вашчанкі, А. Гурэнкова. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia