Залатая ГараЗалатая гара — у беларускім фальклоры і міфалогіі узвышша ў цэнтры сусвету. На яго вяршыні размяшчалася нябеснае царства, а ўнутры гары жылі насельнікі ніжэйшага свету. У валачобных песняхВяршыня Залатой гары ўвасабляе неба, лакацыю нябесных свяціл і вышэйшага боства, намёкі на што ёсць у валачобных песнях: Залата гара, У канцы сяла стаяла гара… «Да сярод двара высока гара, «Хата», дзе жывуць Сонца, Месяц, зоркі, увасабляе нябеснае царства. У многіх валачобных песнях гаворыцца, што Залатая гара стаіць у гаспадара пасярод двара. Двор, хатняя гаспадарка, такім чынам, выступае як мікрамадэль сусвету. У беларусаў было ўяўленне аб тым, што рэкі бяруць пачатак на небе і сцякаюць адтуль на зямлю. Некаторыя замовы («Уранні і ўвечары прыбывай, малако, з поўнага месяца, з яснае зары, з залатое гары» [3]) дазваляюць меркаваць, што рэкі ў старадаўніх вераваннях цяклі з Залатой гары. Матыў гары ў казачным фальклорыУ казцы «Маці і сын» герой павінны дасягнуць Сіняўскай гары, каб прынесці адтуль жывую ваду. Пасля ён павінны дабрацца да Вогненнай гары, каб забіць бабу, што дыхала агнём на сто вёрст. У казцы «Залатое пяро» ля «высокай гары» знаходзяцца дзве студні — з жывой вадой і з гаючай. Вартуюць іх тры вядзьмаркі. Прычым дасягае гэтай гары не сам герой: ён прымушае ляцець туды крумкача. Відаць, гэтым падкрэсліваецца сакральнасць гары, недасягальнасць дзеля прастога смяротнага. У казцы «Іван Знайдзён» Кашчэй жыве ў Шкляных гарах, дарогі да якіх не ведае ніхто — нават звяры і птушкі. Прычым узлезці на іх герой змог только дзякуючы жалезных пазногцям, якія выкаваў дзеля яго каваль. Гэта нагадвае адно з народных уяўленняў аб Раі: быццам Рай размешчаны на гары, гладкай, быццам яйка. Каб узлезці на яе пасля смерці, трэба ўсё жыццё не выкідваць абстрыжаныя пазногці, а збіраць іх у мяшочак. Пасля смерці яны быццам зноў прырастуць да пальцаў. Гэта ў сваю чаргу збліжае вобраз Шкляной гары Кашчэя з міфічнай сусветнай гарой. У іншых сюжэтах Кашчэй (ці галоўны антаганіст) жыве ўнутры Крышталёвай гары, куды галоўны герой павінны трапіць, как вызваліць дзяўчыну. У адной казцы Змей хаваецца ўнутры жалезнай гары, якую разламвае памочнік героя — асілак Ламізялеза («зялеза» — жалеза) — і дапамагае перамагчы змея[4]. Вегодна, тут прасочваецца інтэрпрэтацыя барацьбы хтанічнага (зямнога) бога — не выключна, што Вялеса, — з іншым боствам, якое ўвасабляла вышэйшы свет, неба. Магчыма, у гэтых казках захавалася рэха касмаганічнага міфа, дзе Пярун атакуе маланкамі камень, у выніку чаго узнікае зямля. Наяўнасць у казцы дзяўчыны, якую трэба выратаваць, наводзіць на думку, што прычынай спрэчкі двух багоў напярэдадні стварэння сусвету магло паслужыць нейкае жаночае боства. Камень і дрэва ў народных замовахНекаторыя замовы звязваюць вобраз «камня», «гары» з дрэвам:
З камнем ці гарой у замовах часта звязваюцца хтанічныя ці нябесныя істоты:
Залатая гара ў сучаснай беларускай тапаніміцыВобраз Залатой гары адбіўся і ў мясцовых назвах: Залатая гара на Стаўбцоўшчыне; Залатая горка — колішняя ваколіца Мінска, цяпер — вуліца ў цэнтры горада; Гара Залатая ў наваколлі Халопенічаў, Залатая гара каля вёскі Вярба Дрыбінскага р-на, Залатая гара каля в. Прошкава Глыбоцкага р-на, вёска ў Смалявіцкім р-не. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia