Марыус Іванавіч Петыпа
Марыус Іванавіч Петыпа (руск.: Ма́риус Ива́нович Петипа́, фр.: Marius Petipa; 11 сакавіка 1818, Марсель, Францыя — 14 ліпеня 1910, Гурзуф) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. БіяграфіяНа сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («Эсмеральда » Ц. Пуні), Конрад («Карсар » А. Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «Карсар » (1863) і «Жызэль » (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка » (1877) Л. Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П. Чайкоўскага (з Л. Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда » А. Глазунова (1898). Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia