Сяргей Віктаравіч Жадан
![]() Сярге́й Жада́н (укр.: Сергій Вікторович Жадан; нар. 23 жніўня 1974, Старабельск, Луганская вобласць, УССР) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Бліскучы стыліст, правакатар і эксперыментатар. Лічыцца адным з найталенавіцейшых сучасных літаратараў Украіны. БіяграфіяСкончыў факультэт украінска-нямецкай філалогіі Харкаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці германістыка (1996), аспірантуру пры ім (1999). Кандыдат філалагічных навук (2000), абараніў дысертацыю прысвечаную украінскаму футурызму «Філасофска-эстэтычныя погляды Міхайля Сяменкі». Быў сябрам літаратурнай карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус». Жыве ў Харкаве. У 2000—2004 гадах працаваў выкладчыкам у Харкаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце. З 2004 года — незалежны пісьменнік. ТворчасцьДэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генерал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданняў С. Жадана «Біг мак», які пазней меў шэраг перавыданняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзясятак тамоў выбраных твораў, якія маюць вялікі попыт. Творы С. Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моў, у т.л. на беларускую.[3] Перакладае з нямецкай, польскай, рускай і беларускай моў.[3] Вядомы як арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, перфомансаў. Разам з гуртом «Собаки в космосі» С. Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).[3] Сяргей Жадан наведваў Мінск з літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012 і 2014 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыязджаў у Мінск разам з гуртом «Собаки в космосі».[3] БібліяграфіяПаэтычныя зборнікі
Кніжкі прозы
Беларускія пераклады
Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Па-беларуску
Па-ўкраінску
|
Portal di Ensiklopedia Dunia