Марыя Амалія Неапалітанская
Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (фр.: Marie Amélie Thérèse de Bourbon; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг. ЖыццёДачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай. Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі. Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот. У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі. 25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў. У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе. Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі. Дзеці
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia