Марыя Ундэр
Марыя Ундэр (эст. Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасня 1980, Стакгольм, Швецыя) — эстонская паэтэса і перакладчык. БіяграфіяМарыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэр, бацькі былі выхадцамі з вострава Хіюмаа. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей. У 1891—1900 гадах Марыя вучылася ў прыватнай нямецкай жаночай школе ў Рэвелі. У 1902 годзе яна выйшла замуж і з’ехала ў Маскву, дзе жыла да 1906 года, пасля чаго вярнулася ў Рэвель. Складаць вершы яна пачала ў чатырнаццацігадовым узросце. Свае вершы, напісаныя на нямецкай мове яна падарыла блізкаму сябру, эстонскаму мастаку Антсу Лайкмаа. Лайкмаа пераканаў паэтку пісаць па-эстонску. 2 жніўня 1904 года газета «Постимеес» апублікавала першы верш Марыі Ундэр. Паэтэса карысталася псеўданімам Муці. У 1917 годзе уступае ў літаратурную суполку Сіўру, у гэты перыяд паэзія Ундэр знаходзіцца пад моцным уплывам сімвалізма. Вершы паэткі становяцца жыццярадаснымі, услаўляюць Каханне і Прыроду. Пасля распаду Сіўру ўваходзіць у суполку Тарапіта. Вялікім поспехам карыстаўся яе зборнік «Санеты», які выйшаў у 1917 годзе. У 1920—1930-я гады Ундэр была адной з найбуйнейшых эстонскіх майстроў слова. У 1944 годзе, пры наступе Чырвонай Арміі і выгнанні нямецкіх войскаў з Эстоніі, Марыя з сям’ёй эмігравала ў Швецыю, дзе каля года жыла ў лагеры бежанцаў. У 1945 годзе перабралася ў Стакгольм, дзе працавала ў адным з тэатральных музеяў. Займала варожую да савецкай улады пазіцыю, што паслужыла падставай для замоўчвання яе творчасці ў СССР на доўгія гады. Памерла ў Стакгольме ў 1980 годзе. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольме. Увайшла ў складзены у 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя[5]. Бібліяграфія
Беларускія перакладыНекаторыя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia