Маслікаўцы
Ма́слікаўцы[1] (трансліт.: Maslikaŭcy, руск.: Масликовцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Гаўя. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета. ГісторыяУ сярэдзіне XIX ст. у складзе Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 11 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Маслікаўцы, засценак Маслікаўцы, 9 рэвіскіх душ, у складзе казённага маёнтка Ліпнішкаўскай плябаніі. Паводле перапісу 1897 г., 14 двароў, 68 жыхароў, у засценку 2 двары, 12 жыхароў. У 1909 г. в. Маслікаўцы 1-я 11 двароў, 60 жыхароў, 33 дзесяціны зямлі, у в. Маслікаўцы 2-я 8 двароў, 43 жыхары, у в. Маслікаўцы 3-я 2 двары, 12 жыхароў, 24 дзесяціны зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу па р. Гаўя. У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 26 двароў, 136 жыхароў. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (38 двароў, 180 жыхароў) ў Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 1952 г. у калгасе «Чырвоная зорка», з 1954 г. уваходзіла ў калгас «Радзіма». 3 2 снежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 150 жыхароў. Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia