Ліпнішкі
Лі́пнішкі[2] (трансліт.: Lipniški, руск.: Липнишки) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Аліта. Адміністрацыйны цэнтр Ліпнішкаўскага сельсавета. Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Іўя; на аўтамабільнай дарозе Гродна — Ліда — Іўе. ГісторыяНа пачатку XVI ст. Ліпнішкі трымаў у заставе Юрый Іванавіч Ільініч. Гэты дзяржаўны дзеяч выдаткаваў свае грошы на дзяржаўныя патрэбы, і з-за гэтага ў 1522 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары, сярод іншай маёмасці, пажыццёва надаў маёнтак Ліпнішкі Юрыю Ільінічу. У 1528 годзе Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альберту Гаштольду за зняцце маскоўскай аблогі з Полацка і складанне міру з татарамі. ![]() У XVI ст. Ліпнішкі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVII ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пацаў. Адначасна з Геранёнамі (1670) Ліпнішкі перадалі на размяшчэнне артылерыі. Пазней мястэчка перайшло да Сапегаў, Бяганскіх. 6 чэрвеня 1633 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ»[3]. У 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацвердзіў Ліпнішкам гарадскія правы, у гэты час тут пачала працаваць цагельня. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ліпнішкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падаравала магдэбургскае мястэчка А. Безбародку, які прадаў іх у 1812 маршалку слонімскаму В. Пуслоўскаму, а яго сыны — Вольскім у 1849. У 1856 расійскі Сенат адхіліў прашэнне жыхароў Ліпнішак пра зацвярджэнне іх у мяшчанскім званні, на што местачкоўцы адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступлення кінулі ў вязніцу. У 1861 і 1862 адбыліся сялянскія хваляванні, жорстка здушаныя расійскімі карнымі войскамі[4]. У 1860-я, дзякуючы сваёй мураванай забудове, Ліпнішкі рэзка адрозніваліся ад іншых мястэчак Віленскай губерні. У гэты час тут было 105 будынкаў. Станам на 1886 у Ліпнішках рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў, існавала 12 крамаў, вадзяны млын і бровар. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 1894 у Ліпнішках пад таемнай партыйнай мянушкай «Віктар» хаваўся ад расійскіх уладаў дзеяч правага крыла ППС Юзаф Пілсудскі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах канспірацыі абрала ППС для выпуску сваёй газеты. 17 красавіка 1919 у Ліпнішках адбылася сутычка паміж польскім 7-ы Палком люблінскіх уланаў пад камандаю маёра Януша Глухоўскага і аддзеламі Чырвонай Арміі, якія адыходзілі з Ліды па паразе ў бітве. Польская кавалерыя адсекла дарогу бальшавікам і прымусіла іх здацца. Палякі здабылі значную колькасць зброі і ўзялі ў палон салдат[5]. Мястэчка трапіла пад польскую адміністрацыю. У 1920 Ліпнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 Ліпнішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 1940 сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 260 двароў, на 1999 — 596.
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Ліпнішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка. Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia