Міжнародна-прававая адказнасцьМіжнародна-прававая адказнасць — адказнасць, суб'ектам якой з'яўляецца сама дзяржава. Настае ў выніку парушэння дзяржавай нормаў міжнарароднага права ці міжнародных абавязацельстваў. Дзяржава нясе таксама адказнасць за неправамерныя дзеянні або ўпушчэнні ўсіх сваіх органаў і дзеянні фізічных асоб, учыненыя на яе тэрыторыі. Адрозніваюць адказнасць палітычную (ужыванне міжнародных санкцый і аддаванне задавальнення пацярпелай дзяржаве) і матэрыяльную (рэпарацыі і рэстаўрацыі). Рознагалоссі ў вызначэнні формаў і аб'ёмаў адказнасці вырашаюцца мірнымі сродкамі , прадугледжанымі Статутам ААН. Найчасцей у такіх выпадках выкарыстоўваецца міжнародны арбітраж. Калі дзяржава-парушальнік адмаўляецца ад выканання мер кампенсацыі або задавальнення, не пагаджаецца на мірнае ўрэгуляванне рознагалоссяў ці не выконвае рашэння кампетэнтнага міжнароднага органа, могуць быць ужыты адпаведныя міжнародныя санкцыі.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia