Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» (англ.: Chernobyl Children International (Ірландыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША)) — міжнародная (ірландска-амерыканская) няўрадавая гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае дзецям і сем’ям з Беларусі, а таксама з паўночых раёнаў Украіны і захаду Расіі, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Міжнародна прызнаная як найбуйнейшы дастаўнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусь[2]. У 2004 годзе атрымала кансультатыўны статус як няўрадавая арганізацыя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[3]. Адзіная арганізацыя, якая мае такі статус, з ліку тых, што працуюць у чарнобыльскім рэгіёне[4].
Гісторыя стварэння
Лагатып амерыканскага філіяла арганізацыі (Chernobyl Children's Project International)
Створана ў 1991 годзе грамадзянкай Ірландыі Эдзі Роўч (англ.: Adi Roche). У той час актывістка арганізацыі, якая змагалася за ядзернае раззбраенне, Эдзі Роўч атрымала па факсе зварот групы беларускіх і ўкраінскіх доктараў, якія прасілі дапамогі ў вывазе дзяцей з забруджаных раёнаў. Першы год Эдзі працавала сама і арганізавала адпачынак у Ірландыі для некалькіх беларускіх дзяцей. Потым арганізацыя вырасла і аб’яднала намаганні дзяржаўных і няўрадавых партнёраў у Ірландыі, ЗША, Беларусі, імпульс і адданасць тысяч добраахвотнікаў у чарнобыльскіх рэгіёнах.
Дапамога Беларусі
Арганізаваны аздараўленчы адпачынак у Ірландыі для 21 тысячы дзяцей.
У Беларусь, заходнюю Расію і Украіну пастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму ў 90 мільёнаў еўра.
Фінансаванне і арганізацыя хірургічных аперацый для 20 тысяч дзяцей, якія цярпелі ад сардэчнага дэфекту, вядомага як «чарнобыльскае сэрца».
Спецыялізаваныя хірургічныя аперацыі за межамі Беларусі атрымалі больш за 300 дзяцей.
Адбудаваны і адноўлены прытулак псіхічнай дапамогі Веснава, які быў прызнаны міністэрствам працы і сацыяльнай абароны найлепшай установай гэтага кірунку ў Беларусі.
Куплены кардыялагічны аксіметр «Саманетыкс», прылада, што выратоўвае жыцці 175 дзяцей у год, якім робіцца аперацыя шунтавання на сэрцы.
Адбудаваныя і адноўленыя сацыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі; яны прадастаўляюць шырокае кола сацыяльных, медыцынскіх і адукацыйных паслуг для больш чым 60 тысяч карыстальнікаў на кожны цэнтр[5].
Беларускія няўрадавыя арганізацыі «Надзея на будучыню», «Надзея і дамы для дзяцей», «Voluntas», «Дзеці ў небяспецы», Беларускі дзіцячы фонд, «Art Medica», асацыяцыя ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш.
Дакументальны фільм аб дзейнасці арганізацыі «Чарнобыльскае сэрца» (Chernobyl Heart) атрымаў у 2004 годзе прэмію Амерыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар» [10]
Арганізацыя атрымала ў 2006 годзе спецыяльную адзнаку Кангрэса ЗША за выдатную гуманітарную працу[11].
Кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч атрымала ў 2010 годзе ўзнагароду «Свет дзяцей», вядомую як Нобелеўская прэмія для дзяцей, і ахвяравала яе для фінансавання хірургічных аперацый для дзяцей з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі і Украіны[12].
↑CCI Official UN NGO Status(нявызн.)(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 8 верасня 2021.
↑CCI - Агульныя звесткі(нявызн.)(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
↑Тамсама(нявызн.)(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
↑Партнёры CCI(нявызн.)(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
↑Тамсама(нявызн.)(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.