У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Волкаў.
Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядомы як Мікола Волкаў (нар. 9 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).
Біяграфія
Бацька — Аляксандр Міхайлавіч, паходзіць з Брагінскага раёна, маці — Таццяна Мікалаеўна (Шагун), з Зажэвічаў Салігорскага раёна.
Скончыў у 2008 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2009 годзе магістарскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ. У 2009—2010 гадах навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 гадах — у аспірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 гадах — у аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ. У 2016 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — пачатку XVIII ст.» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт Юрый Мікалаевіч Бохан).
Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім універсітэце (2010—2011), Вольным універсітэце Берліна (2012—2013), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014).
У 2014—2020 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. З 2015 года таксама працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацый надзейнасці.
У 2020 годзе браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня, за што арыштоўваўся рэжымам Лукашэнкі[3]. 17 лістапада трапіў у лік навукоўцаў, якім кіраўніцтва НАНБ не працягнула кантракт[4].
Супрацоўнік Цэнтра па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый.
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых зацікаўленняў: абарончая архітэктура, горадабудаўніцтва і артылерыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях.
Публікацыі
Аўтар больш за 50 публікацый, у тым ліку:
Індывідуальныя манаграфіі
Калектыўныя манаграфіі
- Міжнародная выстаўка «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.» (Мірскі замак, 21 красавіка — 24 верасня 2017 г.): каталог. — Мір, 2017. — 264 с. (у суаўтарстве з К. Карлюком). ISBN 978-985-90418-3-9
- «Абрысы розныя»: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла / Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2020. — 158, [1] с. (у суаўтарстве з К. Карлюком). ISBN 978-985-01-1396-2
Выбраныя артыкулы
- Глуская фартэцыя // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2011. Выпуск 20. Археалагічныя даследванні на Беларусі ў 2008 г. С. 209—226. (у суаўтарстве з І. Ганецкай)
- Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка // Беларускі гістарычны часопіс (далей — БГЧ). 2012. № 1. С. 11-24.
- Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI — пачатку XVIII стст. // ARCHE. Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 2012. № 6. С. 41-91.
- Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў // БГЧ. 2012. № 7. С. 34-38.
- Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне // Вялікае Княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя / Пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча. Мінск, 2012. С. 219—238.
- Слуцкая цытадэль XVII—XVIII ст. // Беларускі гістарычны агляд. 2012. Т. 19, сш. 1-2. С. 31-66.
- Панарама Старога Быхава другой паловы XVII ст. // БГЧ. 2013. № 5. С. 16-24.
- Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654—1669 гг.) // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. Вып 5. Минск, 2012. С. 188—204.
- Private Festungen der Magnaten als Element des Verteidigungssystems der Republik am Biespiel der Stadtfestung Słuck // «Sinflut und Simplicissimus» Österreich und Polen im 17. Jahrhundert. Acta Austro-Polonica. 2013. Bd. V. S. 157—162.
- Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні // БГЧ. 2014. № 2. С. 17-34.
- Будаўніцтва бастыённага замка Яна Караля Хадкевіча ў Ляхавічах // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014. С. 343—356.
- Рэчыца ў часы Вялікага Княства Літоўскага // БГЧ. 2014. № 5. С. 3-17. (у суаўтарстве з В. Голубевым)
- Абарончыя рэзідэнцыі як сімвал самарэпрэзентацыі магнатэрыі (на прыкладзе роду Радзівілаў) // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2015. Вып. 30. С. 67-74.
- Архітэктура Старога замка ў Гродна ў XVI—XVIII стст.: выгляд і прызначэнне збудаванняў размешчаных уздоўж нёманскай сцяны // БГЧ. 2015. № 11. С. 5-22.
- Мядзельскі замак у святле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2015. Вып. 13. С. 65-92. (у суаўтарстве з М. Плавінскім)
- Оборонительные сооружения Беларуси и Украины середины XVII века на рисунках Абрахама ван Вестерфельда и набросках из архива Радзивиллов в Минске // Новые материалы по истории фортификации. 2016. Вып. 2. С. 40-52.
- Мірскі замак у XVI—XVIII стст.: гісторыя будаўніцтва і эвалюцыя функцыянальнага прызначэння // БГЧ. 2016. № 9. С. 29-45.
- Карціны і габелены на батальныя сюжэты XVI—XVIII стст. у аздабленні Нясвіжскага замка / М. А. Волкаў // Архіварыус. 2016. Вып. 14. С. 132—144.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі