Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў
Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў (руск.: Никола́й Константи́нович Черка́сов, 1903 — 1966) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1947). Лаўрэат Ленінскай (1964) і пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1950, 1951 — двойчы). БіяграфіяНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыгуначнага служачага. Скончыў Інстытут сцэнічных мастацтваў (1926). З 1919 года — артыст-міміст Петраградскага Марыінскага тэатра оперы і балета, Вялікага драматычнага тэатра і іншых тэатраў, у 1926—1929 — акцёр Ленінградскага ТЮГа, у 1929—1931 гадах — артыст Ленінградскага і Маскоўскага мюзік-холаў, у 1931—1933 гадах — Ленінградскага перасоўнага тэатра «Камедыя», у 1933—1965 гадах — Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна. У 1926—1929 гадах Чаркасаў выступаў на сцэне Свабоднага тэатра сумесна з Пятром Бярозавым і Барысам Чырковым у папулярным эстрадным нумары «Пат, Паташон і Чарлі Чаплін», які быў выкарыстаны ў фільме «Мой сын» (1928), а потым паўтораны ў «Канцэрце на экране» (1940). Памёр 14 верасня 1966 года. Пахаваны ў Ленінградзе ў некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры. Фільмаграфія
Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia