Мікалай Лукіч Тарасікаў
Мікалай Лукіч Тарасікаў (3 (16) снежня 1908, Омск — 11 ліпеня 1965, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, графік, майстар экслібрыса. БіяграфіяНарадзіўся ў Омску, у сям'і ссыльнага беларуса, які быў родам з Гомеля. Бацька будучага мастака, Лука Іванавіч, быў сасланы на катаргу за ўдзел у рэвалюцыйным руху ў пачатку XX стагоддзя. Маці, Алена Фёдараўна Чыкішава, была з мясцовага мяшчанскага саслоўя. Яе продкі былі з данскога казацтва. З дзяцінства меў схільнасць да малявання. У юнацтве захапляўся наватарскай творчасцю паэтаў Уладзіміра Маякоўскага, Веліміра Хлебнікава, іх кубафутурызмам. У выяўленчым мастацтве яго захаплялі Пабла Пікаса і кубізм, Казімір Малевіч і экспрэсіянізм. У асабістым дзённіку Мікола Тарасікаў так характэрызаваў сваіх куміраў:
У 1923 годзе сям'я Тарасікавых пераехала ў Гомель. Тут будучы мастак скончыў школу-дзевяцігодку. Займаўся жывапісам у студыі выяўленчага мастацтва. Заняткі вёў мастак Сяргей Каўроўскі. Паралельна у гэтай студыі выкладалі Абрам Маневіч, Георгій Ніскі. Адначасова стаў браць удзел у абласных выстаўках. Атрымаў некалькі ўзнагарод. У 1925 годзе гравюра «Малочніца» Міколы Тарасікава перамагла на конкурсе ў Маскве і была надрукавана ў часопісе «Рабоче-крестьянский корреспондент». У 1927 годзе на Другой Усебеларускай мастацкай выстаўке Дзяржаўная карцінная галерэя закупіла адразу чатыры творы Тарасікава. У гэтым жа годзе атрымаў пасведчанне Усебеларускага аб'яднання мастакоў. Праз тры гады заняткаў у студыі малады мастак паехаў паступаць у Віцебскім мастацкі тэхнікум, куда быў прыняты (1928) адразу на трэці курс, к выкладчыку Фёдару Фогту. Па заканчэнні тэхнікума (1930) паступіў вучыцца ў Адэскі мастацкі інстытут (1931 — 1935). Жыў і працаваў у г. Мінску (1936 — 1941, 1945 — 1965). У 1946 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР. Удзельнік мастацкіх выставак з 1927 г., потым прымаў удзел у болей чым пяцідзесяці мастацкіх выстаўках. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Асабісты архіў М. Тарасікава захоўваецца ў БДАМЛіМ (фонд 122)[1]. ТворчасцьМікола Тарасікаў працаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу і станковай графікі. Віртуозна валодаў рознымі мастацкімі тэхнікамі: алеем, тэмперай, акварэллю, пастэллю, алоўкам і вуглем.
Мікола Тарасікаў быў вельмі пладавітым аўтарам: замалёўкі, пейзажы, партрэты, эскізы дэкарацый да спектакляў, экслібрысы. Кніжныя знакі майстар рабіў толькі для тых людзей, каго добра ведаў і шанаваў — Петруся Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы. Таксама цікавіўся беларускай народнай спадчынай — выязджаў у экспедыцыі па розным куткам краіны ў поісках твораў мясцовых майстроў, наладжваў выстаўкі прадметаў народнага мастацтва — ткацтва, побытавых рэчаў, разьбы па дрэве. Пісаў артыкулы па гэтай тэматыке. Тэма Вялікай Айчыннай вайныВялікая Айчынная вайна аказала вялікі ўплыў на развіццё жанра выяўленчай сатыры ў беларускім мастацтве. У зборы Нацыянальнага мастацкага музея захоўваюцца гравюры Міколы Тарасікава, якія адлюстроўваюць станаўленне гэтага сатырычнага жанра на Беларусі. Мастацтвазнаўца Л. Дз. Налівайка так характарызуе гэты напрамак творчасці Міколы Тарасікава:
Карціны і графіка М. Тарасікава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў. Цікавыя фактыМастак Іван Рэй распавядаў пра Міколу Тарасікава:
Памяць7 снежня 2015 года ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрылася выстаўка твораў Міколы Тарасікава, сабраных прыватнымі калекцыянерамі за мяжой. Асноўным мецэнатам гэтай экспазіцыі выступіў беларускі мастак і калекцыянер Ігар Бархаткоў[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia