Уладзімір Барысавіч Труноў
Уладзі́мір Бары́савіч Труно́ў (1918 — 1991) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Тульскі механічны інстытут (1946). Пасля вучобы працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута будаўнічых матэрыялаў. У 1948—1951 гадах працаваў на Мінскім інструментальным заводзе Міністэрства станкабудавання СССР, займаў пасады начальніка Тэхнічнага аддзела, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара. З 1951 года на партыйнай рабоце — сакратар Фрунзенскага раённага камітэта КП(б) Беларусі, партыйны арганізатар ЦК УКП(б)—КПСС Мінскага аўтамабільнага завода. У 1953—1955 гадах — 1-ы сакратар Заводскага раённага камітэта КПБ. Пасля працаваў у Віцебску другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1955—1956), старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета (1959—1963), першым сакратаром Віцебскага прамысловага абласнога камітэта КПБ (1963—1964) і зноў другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1964—1968). У 1968 годзе ўзначаліў зноў утворанае Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР. Пасля працаваў дырэктарам Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Другасчормет». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia