Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў
Уладзі́мір Панцяле́евіч Кулако́ў (12 кастрычніка 1936, в. Шамшы, Жаркоўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 24 кастрычніка 2022) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1984—1994). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га і 12-га скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 12 кастрычніка 1936 года ў в. Шамшы Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў ў 1957 годзе галоўным спецыялістам саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З 1958 па 1964 гады працаваў у сельскагаспадарчых органах Гродзенскай вобласці. З 1964 па 1971 гады быў дырэктарам саўгаса «Малое Мажэйкава» Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[3]. Пасля працаваў дырэктарам рэспубліканскага трэста эксперыментальных баз Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1978 года — начальнік рэспубліканскага аб’яднання «Сортзернапрам». З 1981 года — першы намеснік Міністра пладовагароднінай гаспадаркі БССР. У 1983 годзе абраны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. 24 снежня 1984 года абраны старшынёй выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў[4]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1994 года. У 1985 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання. У 1990 годзе пераабраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання (балатаваўся па Мёрскай выбарчай акрузе № 153). Быў членам ЦК КПБ. У 1991—1999 гадах быў старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 3 21 кастрычніка 1999 года па 5 сакавіка 2007 года з’яўляўся старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя[5]. Памёр 24 кастрычніка 2022 года. Пахаваны ў Віцебску на Мазурынскіх могілках. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia