Утвораны 20 жніўня 1924 года як Браздзечынскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Браздзечына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пугляйскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[2]. 12 жніўня 1974 года цэнтр Браздзечынскага сельсавета перанесены ў вёску Барздоўка[3]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Барздоўскі[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1102 чалавекі[5], з іх 93,4 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 763 чалавекі[7].
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.