Пётр Яфімавіч Рубіс
Пётр Яфі́мавіч Ру́біс (14 кастрычніка 1916, в. Цёсны Віцебскай губерні, Расійская імперыя — 11 красавіка 1998[2], Віцебск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1964—1977). БіяграфіяУ 1937—1940 гадах на службе ў РСЧА, на пачатак Вялікай Айчыннай вайны — загадчык аддзелам Расонскага райвыканкама. З верасня 1941 года член Межаўскай падпольнай арганізацыі КП(б)Б-ЛКСМБ. 29 мая 1942 года рашэннем Расонскага падпольнага райкама КП(б) быў прызначаны начальнікам штаба па кіраўніцтву партызанскімі атрадамі Расонскага раёна[3]. З 26 жніўня 1942 года група была перайменавана ў Расонскую брыгаду імя Іосіф Вісарыёнавіч Сталіна[3]. З кастрычніка 1942 года член Расонскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б. З 1944 года старшыня Расонскага райвыканкама, у 1949—1962 першы сакратар Глыбоцкага райкама КПБ, начальнік Глыбоцкага сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення. З 12 студзеня 1963 да 28 снежня 1977 года ўзначальваў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959, 1967—1980), абіраўся членам ЦК КПБ. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia