Яўген Іванавіч Шапашнікаў (3 лютага1942, хутар Вялікі Лог, Аксайскі раён, Растоўская вобласць, РСФСР, СССР — 8 снежня2020) — савецкі і расійскі военачальнік, маршал авіяцыі (1991), апошні міністр абароны СССР (жнівень 1991 — люты 1992). Член ЦК КПСС (1990—1991).
Быў міністрам абароны СССР са жніўня 1991 года да моманту яго распаду. На гэтую пасаду ён быў прызначаны пасля правалу ГКЧП замест Дзмітрыя Язава, які прымаў удзел у путчы. Падчас путчу Шапашнікаў займаў пасаду камандуючага ВПС і пераканаў Язава ў неабходнасці вываду войскаў з Масквы, каб пазбегнуць ахвяр. Апошні (паводле даты) у гісторыі СССР, каму прысвоена воінскае званне, у якім ёсць слова «маршал».
У 1990-я Яўген Шапашнікаў працаваў генеральным дырэктарам «Аэрафлота», а затым — памочнікам Прэзідэнта Расіі. З 2003 года ён уваходзіў у кіраўніцтва «АКБ Сухога».
1Апошні носьбіт звання маршал з усіх родаў войскаў. 2 Пазней атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі. 3 Пазбаўлены звання ў 1952 годзе, адноўлены ў 1953. 4 Разжалаваны да звання генерал-маёр артылерыі ў 1963 годзе. 5 Галоўны маршал артылерыі, раней меў званне генерала арміі. 6 Пазней атрымаў званне Галоўнага маршала авіяцыі. 7 Пазбаўлены звання і расстраляны ў 1950 годзе, рэабілітаваны і адноўлены ў званні Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1965. 8 Пазбаўлены звання ў 1946 годзе, адноўлены ў 1953. 9 Апошні носьбіт звання Галоўны маршал з усіх родаў войскаў. 10 Пазней атрымаў званне Галоўнага маршала бранетанкавых войскаў.