Мікалай Якаўлевіч Зайцаў
Мікалай Якаўлевіч Зайцаў (25 сакавіка 1923; сяло Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні — 18 лютага 2012, горад Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1975), ваенны лётчык 1-га класа (1954), кандыдат філасофскіх навук (1982), дацэнт (1983). БіяграфіяНарадзіўся 25 сакавіка 1923 года[1] у сяле Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні[2]. У 1940 годзе скончыў 9 класаў школы. У сакавіку-жніўні 1941 года прайшоў навучанне ў 121-й вучэбнай авіяэскадрыллі ГВФ (гарады Гомель і Акцюбінск). У арміі са жніўня 1941 года. У верасні 1943 года скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (горад Арэнбург). У верасні-кастрычніку 1943 года — лётчык 2-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай эскадрыллі (горад Дзмітраў Маскоўскай вобласці). З кастрычніка 1943 года служыў лётчыкам і старэйшым лётчыкам у штурмавым авіяпалку, які знаходзіўся ў тыле на даукамплектаванні (у пасёлку Міхнёва Маскоўскай вобласці). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у лютым 1944 — маі 1945 — старшы лётчык і камандзір звяна 996-га штурмавога авіяцыйнага палка 224-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 8-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 8-й Паветранай Арміі (1-ы і 4-ы Украінскія франты). Удзельнічаў у Праскуроўска-Чарнавіцкай , Львоўска-Сандамірскай , Заходне-Карпацкай , Мараўска-Астраўскай і Пражскай аперацыях. За час вайны зрабіў 185 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2 (з іх 140 — на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка), у 12 паветраных баях збіў 2 самалёты праціўніка. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года старэйшаму лейтэнанту Мікалаю Зайцаву Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіраў авіяэскадрылляў ў штурмавым і знішчальным авіяпалках (у Львоўскай і Прыкарпацкай ваенных акругах). У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС. Служыў камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка (у Беларускай і Паўночнай ваенных акругах). З красавіка 1953 года служыў у марской авіяцыі камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка, намеснікам начальніка штаба знішчальнай авіядывізіі па камандным пункце і начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). Асвоіў рэактыўныя знішчальнікі МіГ-15 і МіГ-17 . У 1958 годзе скончыў акадэмічныя курсы пры Ваенна-марской акадэміі. Працягваў служыць начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік М. Я. Зайцаў — у запасе. У 1966 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў настаўнікам у школе ў Мінску, з 1967 года — выкладчыкам на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыў у Мінску. Памёр 18 лютага 2012 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
СпасылкіМікалай Якаўлевіч Зайцаў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia