Мілан Бараш
Мілан Бараш (чэшск.: Milan Baroš; нар. 28 кастрычніка 1981, Валашске Мезіржычы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, нападнік клуба «Віганціцы». Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2001—2012). Добра вядомы сваім прамым стылем гульні, хуткасцю і дрыблінгам. У сезоне 2008/09 Бараш забіў 20 галоў у розыгрышы Турэцкай суперлігі, стаўшы найлепшым бамбардзірам сезона. З’яўляецца лаўрэатам «залатой буцы» на чэмпіянаце Еўропы 2004, дзе ён забіў 5 галоў. Раней абараняў колеры такіх клубаў, як «Ліверпул», «Астан Віла» і «Алімпік» (Ліён). Клубная кар’ерыВыступаў за клубы «Банік» (Острава), «Ліверпул» і «Астан Віла». У студзені 2008 года на правах арэнды перайшоў у «Портсмут». 26 жніўня 2008 года Бараш падпісаў трохгадовы кантракт са стамбульскім клубам «Галатасарай». У 2014 годзе вярнуўся ў Чэхію. У ліпені 2016 года перайшоў з клуба «Млада-Болеслаў» у ліберацкі «Слован»[5]. У чэрвені 2017 года зноў стаў іграком «Баніка»[6]. У ліпені 2020 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры і стаў выступаць у аматарскім клубе «Віганціцы» дзе пачынаў займацца футболам. ДасягненніКлубныя«Ліверпул»:
«Алімпік» Ліён:
«Портсмут»:
«Галатасарай»:
«Млада-Болеслаў»:
МіжнародныяЗборная Чэхіі:
Асабістае жыццёЖанаты з Тэрэзай Франкавай[7]. 1 верасня 2009 года ў сужанцаў нарадзіўся сын Патрык. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia