Вацлаў Піларж
Ва́цлаў Пі́ларж (чэшск.: Václav Pilař; нар. 13 кастрычніка 1988, Хлумец-над-Цыдлінау, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Градзец-Кралавэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Клубная кар’ера«Градзец-Кралавэ»Піларж з’яўляецца выхаванцам чэшскага клуба «Градзец-Кралавэ». Ён дэбютаваў за «Градзец» у сезоне 2006/07. У сезоне 2009/10 Вацлаў зрабіў значны ўнёсак у выхад каманды ў Гамбрынус Лігу, забіўшы 10 галоў. «Вікторыя» ПльзеньУ сезоне 2011/12 ён перайшоў на правах арэнды ў клуб «Вікторыя» Пльзень[5]. «Вольфсбург»Пасля адмовы падпісваць кантракт з «Вікторыяй», у лістападзе 2011 года Піларж падпісаў кантракт з «Вольфсбургам»[6]. У студзені 2012 года было абвешчана, што Вацлаў далучыцца да «Вольфсбурга» летам, але застанецца ў Чэхіі напярэдадні чэмпіянату Еўропы 2012[7]. У «Вольфсбургу» не замацаваўся, не правёўшы за клуб ніводнага матча. Сезон 2013/14 правёў у арэндзе ў «Фрайбургу», а ў чэрвені 2014 года на правах арэнды вярнуўся ў «Вікторыю». У снежні 2014 года падпісаў з чэшскім клубам кантракт на 2,5 гады. Вяртанне ў ЧэхіюПасля сезона 2014/15 выпаў з асноўнага складу «Вікторыі» з-за траўм. У першай палове 2018 года гуляў у арэндзе ў ліберацкім «Словане», а ў ліпені 2018 года перайшоў у «Сігму» з Оламаўца. У жніўні 2020 года далучыўся да клуба «Ябланец», а ў маі 2022 года было абвешчана аб вяртанні паўабаронцы ў «Вікторыю». У чэрвені 2023 года перайшоў у «Градзец-Кралавэ». Міжнародная кар’ераВацлаў выступаў за юнацкую і моладзевую каманду Чэхіі. 4 чэрвеня 2011 года ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Чэхіі ў матчы супраць зборнай Перу. Свой першы гол за зборную забіў у першым матчы чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Расіі[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia