Томаш Росіцкі
Томаш Росіцкі (чэшск.: Tomas Rosicky; нар. 4 кастрычніка 1980) — чэшскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборнаую Чэхіі (2000—2016). Гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы, адрозніваўся вялікім аб’ёмам выконваемай працы і выдатным пачуццём паса. Кар’ераКлубнаяВыхаванец футбольнай школы пражскай «Спарты» — пачаў займацца ў камандзе ў 1988 годзе, прафесійна стаў гуляць з 1998 года. За «Арсенал» гуляў з лета 2006 года. Перайшоў з «Барусіі», за якую выступаў з 2001 па 2006 год. У сезоне 2015/16 выпаў з асноўнага складу і правёў на полі ўсяго 20 хвілін. Па заканчэнні сезону ў маі 2016 года пакінуў «Арсенал». 30 жніўня 2016 года падпісаў кантракт са «Спартай»[4]. У першым жа матчы за «Спарту» (10 верасня 2016 года супраць «Млада Болеслаў») атрымаў траўму і выбыў да канца сезону 2016/17. Вярнуўся на поле ў верасні 2017 года. У снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5]. МіжнароднаяІгрок зборнай Чэхіі, за якую дэбютаваў у 2000 годзе, гуляў на чэмпіянатах Еўропы 2000, 2004, 2012 і 2016, а таксама на чэмпіянаце свету 2006. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia