Петр Ірачак
Петр Ірачак (чэшск.: Petr Jiráček; нар. 2 сакавіка 1986, Тухаржыцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Фастаў» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Кар’ераРаннія гадыКар’ера Петра пачалася ў моладзевай камандзе клуба «Сокал» з яго роднага горада. Затым Ірачак стаў іграком «Баніка» з Сокалава. Двойчы клуб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» і ў «Славію». За моладзевы склад «Баніка» Петр выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў іграком «Вікторыі» з Пльзені, у яе складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі. «Вольфсбург»У пачатку 2012 года іграка набыў нямецкі «Вольфсбург»[4], у складзе «ваўкоў» Ірачак дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18-га тура супраць «Кёльна». Петр выйшаў у стартавым складзе і на 80-й хвіліне саступіў месца Жазуэ. 10 лютага Ірачак упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбурга». «Гамбург»Улетку 2012 года перабраўся ў іншы нямецкі клуб «Гамбург», дзе гуляў на працягу трох гадоў. Вяртанне ў ЧэхіюУ жніўні 2015 года стала вядома, што Ірачак пакідае «Гамбург» і вяртаецца ў Чэхію, у пражскую «Спарту»[5]. Сезон 2016/17 ігрок правёў у арэндзе ў клубе «Ябланец», а ўлетку 2017 года перайшоў у «Фастаў». Міжнародная кар’ераУ нацыянальнай зборнай Чэхіі Петр дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў адборачным матчы на чэмпіянат Еўропы супраць зборнай Шатландыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia