Тэадор Гебрэ Селасіе
Тэадор Ге́брэ Села́сіе (чэшск.: Theodor Gebre Selassie; нар. 24 снежня 1986, Тршэбіч, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст эфіопскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2011—2019). Клубная кар’ераРаннія гадыТэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мезіржычы, у аднайменным клубе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Іглаву, дзе працягнуў футбольнае навучанне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мезіржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сезонаў выступаў у другой чэшскай лізе. «Славія»Восенню 2007 года Гебрэ Селасіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з пражскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сезона 2007/08 разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі. «Слован»У пачатку восені 2008 года Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасня, у гульні супраць пражскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада, у матчы супраць «Млада-Болеслава» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Слована». У сезоне 2011/12 Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі. «Вердэр»Пасля ўдалага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў складзе зборнай Гебрэ Селасіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вердэрам», склаўшы з брэменскім клубам чатырохгадовы кантракт. Пакінуў «Вердэр» па заканчэнні сезона 2020/21, калі клуб страціў месца ў Бундэслізе. Вяртанне ў «Слован»У чэрвені 2021 года зноў далучыўся да «Слована», у складзе якога і завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2022/23. Міжнародная кар’ераУ маі 2011 года быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Перу (0:0). 29 мая 2012 года Тэадор трапіў у канчатковы спіс ігракоў, якія паехалі ў складзе чэшскай зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012[5]. Гебрэ Селасіе з’яўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі. Дасягненні«Славія»:
«Слован»:
Асабістае жыццёБацька, Хамола Гебрэ Селасіе, прыехаў у Чэхаславакію з Эфіопіі працаваць урачом яшчэ падчас камуністычнага панавання. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна з’яўляецца этнічнай чэшкай[6]. У Тэадора таксама ёсць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболе[7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia