Ян Лаштуўка
Ян Лаштуўка (чэшск.: Jan Laštůvka; нар. 7 ліпеня 1982, Гавіржаў, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, брамнік остраўскага «Баніка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Вядомы па выступах за ўкраінскія «Шахцёр» і «Дняпро». Кар’ераРаннія гадыВыступаў за чэшскія клубы «Карвіна» і «Банік», з апошнім атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Чэхіі 2003/04. «Шахцёр»Наступным крокам яго кар’еры стала трапленне ў склад украінскага топ-клуба «Шахцёр». У новай камандзе Ян згуляў некалькі матчаў у Лізе чэмпіёнаў і Кубку УЕФА. «Фулхэм»31 жніўня 2006 года на правах арэнды Ян перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм», незадоўга да закрыцця трансфернага акна. Дэбютаваў у складзе новага клуба 2 снежня 2006 года ў матчы супраць «Блэкберн Роверс», якая скончылася перамогай з лікам 2:0. «Бохум»Наступны сезон Ян зноў правёў у арэндзе, на гэты раз у нямецкім «Бохуме», які спрабаваў замяніць пакінуўшага клуб Яраслава Дробнага[3]. «Вест Хэм Юнайтэд»3 жніўня 2008 года Лаштуўка перабраўся ў англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» на гадавую арэнду[4]. Дэбют чэшскага брамніка адбыўся 23 верасня ў розыгрышу на Кубак Англійскай лігі, дзе «Вест Хэм Юнайтэд» сустракаўся супраць «Уотфарда»[5]. «Дняпро»4 жніўня 2009 года Лаштуўка падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім клубам «Дняпро» з Днепрапятроўска за 3 млн еўра[6]. Пакінуў «Дняпро» па заканчэнні кантракту ў маі 2016 года[7]. Вяртанне ў ЧэхіюУ жніўні 2016 года падпісаў кантракт з родным клубам «Карвіна»[8]. У ліпені 2017 года перабраўся ў пражскую «Славію», а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Банік». Міжнародная кар’ераЛаштуўка быў упершыню прызваны ў каманду зборнай Чэхіі ў маі 2010 года[9]. Дэбютаваў за зборную 3 верасня 2011 года на стадыёне «Хэмпдэн Парк» супраць зборнай Шатландыі ў рамках адборачнага матчу да чэмпіянату Еўропы 2012[10]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia