Міхал Францішак Сапега
Міхал Францішак Сапега (1670 — 19 лістапада 1700, Алькенікі) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (з 1690). БіяграфіяВучыўся ў езуіцкіх калегіўмах у Варшаве і Брунсбергу (Браневе). У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). У 1696 вярнуўся у Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі канюшы літоўскі з 1690, адначасова генерал літоўскай артылерыі з 1698, староста ашмянскі з 1699. У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара чын генерал-лейтэнанта і тытул князя Свяшчэнай Рымскай Імперыі. Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхты — «рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 капітуляваў і быў засечаны шляхтай. Сям’яПаходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын вялікага літоўскага гетмана Казіміра Яна і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Аляксандра Паўла. Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia