Ежы Караль Глябовіч
Юрый Мікалаевіч Глябовіч або Ежы Караль Глябовіч (каля 1603 — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. БіяграфіяСын Мікалая Глябовіча і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 годзе атрымаў староствы анікштанскае і радашковіцкае. Кар’еру пачаў у чэрвені 1639 годзе атрымаўшы ўрад каралеўскага падчашыя. Таксама ў 1639 годзе атрымаў урад падстолія вялікага літоўскага. У 1643 годзе прызначаны ваяводам смаленскім. Шмат увагі надаў умацаванню Смаленска, пакінуў з гэтай прычыны палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, бо бываў там рэдка. У сакавіку 1644 і 1645 годзе прымаў актыўны ўдзел у пасяджэннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму ставіў пытанні абароны Смаленска. У 1650 годзе ўдзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1651 годзе быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 годзе. У 1653 годзе з ваяводства смаленскага прызначаны старостам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў удзельнічаў у баявых дзеяннях. У 1655 годзе прыняў пратэктарат Швецыі, падпісаў Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 годзе ліставаўся з Багуславам Радзівілам па пытанні ўладанняў апошняга ў Княстве. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір’е ў студзені 1667 года і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. На перамовах трымаўся пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужу губляў значную частку спадчынных уладанняў. У 1668 годзе, у тым ліку ва ўзнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір’я, Юрый Глябовіч атрымаў ваяводства віленскае. Сям’яУ 1640 годзе ажаніўся з Кацярынай Радзівіл, дачкой ваяводы віленскага і вялікага гетмана літоўскага Крыштафа Радзівіла. Юрый Глябовіч — апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia