Ян Станіслававіч Кішка
Ян Кішка (1552 — 26 ліпеня 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч. БіяграфіяУ пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (1569—1579), падчашага (1579—1588), старосты жамойцкага (1579—1588), віленскага кашталяна (з 1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім. Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты. Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў. На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 гадах выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці. Сям'яСын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі выйшла замуж за Крыштафа Радзівіла Пяруна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia