Міхась Даніленка
Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён — 22 лютага 2019, в. Пустая Града, Лоеўскі раён) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (1941), мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 года ўцёк з лагера ваеннапалонных, са жніўня 1945 года зноў у дзеючым войску. Працаваў настаўнікам Казярожскай 7-гадовай школы Лоеўскага раёна. Скончыў у 1952 годзе завочна Гомельскі педагагічны інстытут. У 1952—1982 — супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». З 1983 жыў у в. Пустая Града Лоеўскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года. Памёр 22 лютага 2019 года ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна. Пахаваны, відаць, там жа[2]. ТворчасцьДэбютаваў апавяданнем у 1940. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Адзначаны дзвюма граматамі ВС БССР, Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia