Міхась Дуброўскі
Міхась Дуброўскі (3 кастрычніка 1897, в. Казелле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 11 верасня 1983) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве (1925), быў накіраваны на працу ў Мінск — навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульта. У 1926—1945 гг. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Усесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941—1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры (1941). З 1945 — старшы выкладчык Брэсцкага педагагічнага інстытута, у 1949—1950 гг. — Літаратурнага інстытута (Масква), у 1950—1957 — Гродзенскага педінстытута. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года[1]. Пахаваны на азотаўскіх могілках «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў у Гродне[1]. ТворчасцьВыступаў у перыядычным друку з вершамі, п’есамі, артыкуламі з 1918. Суаўтар (разам з П. Шастаковым) п’есы-лібрэта «Уласнай рукой» (газета «Гудок», 1928—1929, пастаўленая ў 1919). У 1926 у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы». Узнагароджаны медалямі. Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 357)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia