Міхаіл Аляксандравіч Шавель
Міхаіл Аляксандравіч Ша́вель[3] (5 жніўня 1949, Вільянава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць —13 верасня 2021) — беларускі тэатральны дзеяч, рэжысёр. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. З 1972 года дырэктар Пружанскага раённага Дома культуры, з 1974 года ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, старшы інспектар упраўлення культуры, з 1976 года — памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама. З 1980 года — дырэктар Брэсцкага абласнога тэатра лялек, з 1995 года — яго дырэктар-мастацкі кіраўнік. Дзякуючы Шавелю ў Брэсцкім тэатры ўдала ўвасоблены на сцэне драматычныя творы Ніны Мацяш, Уладзіміра Ягоўдзіка, Галіны Васілеўскай, Нэлі Тулупавай, Уладзіміра Граўцова, Ігара Сідарука. Спектакль «Рыгорка — Ясная зорка» паводле п’есы Анатоля Вярцінскага з поспехам паказаны на сцэнах Беларусі, Германіі, Расіі і Украіны. З 1996 года — прэзідэнт аб’яднання «Беларускі цэнтр УНІМА». Аўтар ідэі і арганізатар правядзення штогадовага абласнога конкурсу «Берасцейскія зоркі», адзін з арганізатараў і кіраўнікоў міжнароднага фестывалю тэатраў драмы і лялек «Белая Вежа». З 1995 года ўзначальваў абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры». Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia