Верагодня паходзіў з беларускай сям'і, бо ў яго вершах сустракаецца згадкі пра беларускую мову ў бацькоў:
Никто мне в детстве не дарил игрушек, Ни разу я на елке не бывал. В лесу я слушал, но не птиц, а птушек, Как мой отец пернатых называл.
Сам вывучыў грамату, навучыўся чытаць і пісаць. З восені 1911 года ён змог хадзіць у школу і скончыў яе вясною 1913 года, атрымаўшы «5» па ўсіх прадметах. У 1915 працягнуў сваё навучанне ў гімназіі. Гімназію прыйшлося пакінуць, бо сям’я цярпела вялікую нястачу. Адзін з вучнёўскіх вершаў — «Просьба салдата» — быў апублікаваны яшчэ ў 1914 годзе ў агульнарасійскай газеце «Новь». Член РКП(б) з 1918 года. У 1921—1931 гадах працаваў у смаленскіх газетах. У 1931 годзе пераехаў у Маскву.
У 1926 годзе М. В. Ісакоўскі, быўшы рэдактарам газеты, дапамагаў свайму маладому таленавітаму земляку А. Т. Твардоўскаму.
У 1927 годзе выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Провада ў саломе», якія спадабаліся Максіму Горкаму. У выніку супрацоўніцтва з В. Р. Захаравым песні на словы Ісакоўскага з’яўляюцца ў рэпертуары хору імя Пятніцкага. Найбольш вядомыя з іх: «Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «І хто яго ведае». Паводле слоў Аляксандры Пермяковай, сучаснага кіраўніка хору імя Пятніцкага, гэтыя песні зрабілі хор знакамітым. Паэма «Казка пра праўду», напісаная ў 1945—1946, надрукавана толькі ў 1987 годзе.
Яшчэ ў трыццатых гадах усюды загучалі яго дзіўныя песні, у якіх так да месца і ўтульна адчуў сябе наш час, з усімі яго навінамі і прадчуваннямі заўтрашняга дня… А самая знакамітая, «Кацюша», ваявала на фронце, ёю назвалі нашыя байцы самую грозную зброю — рэактыўныя гвардзейскія мінамёты. І нарэшце, яго вяршыня, дзе ўжо поўная воля аддадзена болю, па сваім трагізме, рэдка дасяжным нават наймацнейшымі паэтамі,— гэта «Ворагі спалілі родную хату»[5].
Акрамя шматлікіх паэтычных зборнікаў выдаў кнігу «Пра паэтычнае майстэрства». Аддаў шмат часу перакладу і апрацоўцы старадаўніх песень і казак, вядомы перакладамі з украінскай, беларускай і іншых моў. Перакалаў у прыватнасці сербскія народныя песні, творы Тараса Шаўчэнкі, Янкі Купалы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «Адвечная песня», «Нікому», «Над ракою Арэсай», «Хлопчык і лётчык» (апошні верш любіў Юрый Гагарын), «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова (з перакладу Ісакоўскага чарнагорскі паэт Родаван Зогавіч пераклаў паэму Куляшова на сербскахарвацкую мову, і яна стала папулярнай сярод югаслаўскіх партызан), «Бывайце здаровы» Адама Русака. Доўгі час песня «Бывайце здаровы» лічылася ці то народнай з перакладам на рускую мову Ісакоўскага, ці то ўласна створанай на яго верш. Русаку давялося даказваць сваё аўтарства з дапамогай Саюза пісьменнікаў Беларусі, і ў 1940 годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэннямі, абяцаннямі болей не падпісвацца пад тэкстам песні сваім імем і заўпэўніваннямі, што не ведаў пра аўтара[6].
Аўтабіяграфічная кніга «На Ельнінскай зямлі» (1969).
Сталінская прэмія першай ступені (1943) — за тэксты агульнавядомых песень «І хто яго ведае…», «Ішоў са службы пагранічнік…», «Кацюша», «Праводзіны» і іншыя
Сталінская прэмія першай ступені (1949) — за зборнік «Вершы і песні»
Мемарыяльная дошка на Смаленскім Доме кнігі.Анатацыйная дошка на вуліцы Ісакоўскага ў Смаленску.Мемарыяльная дошка на будынку раённай газеты «Знамя» ў Ельні, першым рэдактарам якой быў Ісакоўскі
У 1979 годзе яго імем названа вуліца ў маскоўскім раёне Строгіна. Імя Ісакоўскага носіць Інстытут мастацтваў і вуліца ў Смаленску. Таксама ў гонар паэта названы завулак у Данецку (Украіна).
У 2000 годзе ў Іркуцку было шырока адзначана стагоддзе з дня нараджэння паэта М. В. Ісакоўскага: праведзены памятныя вечары і выдадзены зборнік вершаў «Самотны блукае гармонік… Вершы, якія сталі песнямі» (Одинокая бродит гармонь… Стихи, ставшие песнями), ідэя святкавання стогадовага юбілею, выпуск і складанне паэтычнага зборніка, належыць іркуцкаму паэту Генадзю Гайду[8].
Сачыненні
Собрание сочинений в пяти томах. М., Художественная литература, 1981—1982
Собрание сочинений в 4-х томах. М., Художественная литература, 1968—1969
По ступеням времени. Смоленск, 1921
Взлеты. Смоленск, 1921
«Провода в соломе». М.-Л., ГИЗ, 1927;
«Провинция». Смоленск, 1930;
«Мастера земли». М., ОГИЗ-ГИХЛ, 1931;
«Избранники земли» (1931);
Война с тараканами. Смоленск, 1932
Избранные стихи. Л.-М., ОГИЗ-ГИХЛ, 1931
Избранные стихи. — М., ГИХЛ, 1933;
Вдоль да по дороге… — Смоленск, 1934
Стихи. — Смоленск, 1935
Избранные стихи. — М., Гослитиздат, 1936
Избранные стихи и песни. — М., Гослитиздат, 1940
Здравствуй, Смоленск! — Смоленск, 1944
Стихи и песни. М., 1944
Песни о Родине. М., 1945
Избранные стихотворения. — М.: Советский писатель, 1947;
Избранные стихи и песни. — М., Московский рабочий, 1947
Избранные стихотворения. — М., Гослитиздат, 1947
Стихи и песни. Курск, 1947
Стихи, песни, поэмы. — Смоленск, 1947
Избранные песни и переводы. Смоленск, 1948
Стихи и песни. М., 1948
«Стихи и песни». М., 1949 ;
Избранное. М., Гослитиздат, 1950
«На родных просторах». Сборник песен. — М.: Молодая гвардия, 1951;
Сочинения в 2-х томах. М., Гослитиздат, 1951
«О поэтическом мастерстве». Сборник статей и писем. — М.: Советский писатель (1952, 1953, 1960, 1962);
Стихи и песни. М., 1952
Стихи и песни. М., 1953
Избранные стихи. М., Советский писатель, 1955
Сочинения. Т. 1-2. М., Гослитиздат, 1956;
Стихи и песни. М., 1957
Летят перелетные птицы. М., Детгиз, 1958
Песня молодости. М., 1958
Сочинения. Т. 1-2. М., 1959;
Сочинения. Т. 1-2. М., 1961;
«Ты по стране идешь…». М., Советский писатель, 1964;
«Стихотворения». М.-Л., Советский писатель, 1965 — БПБС;
Стихи и песни. М., 1966
О поэтах, о стихах, о песнях. М., 1968
На Ельнинской земле. М., Детская литература, 1971
Под небом России. М., 1971
«О поэтах, о стихах, о песнях» (1968, 2-е изд. — 1972);
«На Ельнинской земле». Автобиографические страницы (1973);
Из переписки двух поэтов. А. Т. Твардовский — М. В. Исаковский // «Дружба народов», 1976, № 7-9;
«Два года в Чистополе». Письма // «Вопросы литературы», 1982, № 5;
Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / В. Казак ; [пер. с нем.]. — М. : РИК «Культура», 1996. — XVIII, 491, [1] с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8.
Исаковский Михаил. На Ельнинской земле: Автобиографические страницы. — Москва: Советский писатель, 1975. — 576 с.