Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі
Міхаі́л Сцяпа́навіч Асмало́ўскі (14 (27) студзеня 1904, в. Асмолавічы, цяпер Клімавіцкі раён — 23 верасня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950). БіяграфіяСкончыў у 1931 годзе Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання. У 1945—1951 гадах працаваў начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. У 1962—1977 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Кандыдат архітэктуры (1950). Член КПСС з 1929 года. ТворчасцьПрацы ў Беларусі: у Мінску — планіроўка жылога масіву Савецкага раёна (1944—1947), праект забудовы Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, з Г. Баданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёскі Лукомль Чашніцкага раёна (1950) і інш. Варта ведацьАдзін з невялікіх мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка. Публікацыі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia