Нараў (Падляскае ваяводства)
На́раў[2], Нарва (польск.: Narew, падляск.: Nárva[3]) — вёска ў Польшчы, на рацэ Нарве. Цэнтр сельскай гміны Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2013 год — 1436 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Гайнаўкі, за 35 км на поўдзень ад Беластока, на аўтамабільнай дарозе 685. ГісторыяПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам ПольскімКаля 1421 года бельскія мяшчане заснавалі на ракой Нарвай паселішча пры Кракаўска-Віленскім гасцінцы. 27 чэрвеня 1514 годзе Нарва на хадайніцтва Альберта Гаштольда, старосты бельскага, атрымала Хэлмінскае права. У 1529 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду Магдэбургскае права, пацверджанае 28 сакавіка 1535 года. Неўзабаве тут збудавалі каралеўскі двор (на дарозе з Вільні ў Варшаву). У 1545 годзе Нарва атрымала герб: «у чырвоным полі срэбная серна з залатымі рагамі і капытамі»[4]. У XVI ст. у месце дзейнічалі царква Узвіжання Святога Крыжа і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, мяшчане займаліся галоўным чынам рамёствам і сельскай гаспадаркай, а таксама лоўляй рыбы. У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нарва перайшла да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі 1576 года, тут было 236 будынкаў, сярод якіх 178 з зямельнымі надзеламі, працавалі 2 млыны і 14 корчмаў (12 піўных і дзве мядовыя); сярод рамеснікаў 12 калёснікаў, 2 кавалі, бондар, 7 рыбакоў, 2 шаўца і 2 рэзнікі. На мяжы XVI—XVII стагоддзяў утварылася Нараўскае стараства. Развіццё горада спынілася з знішчэннямі ў час Паўночнай вайны, у выніку якой з ранейшых 300 пляцаў у Нарве засталося толькі 24. Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нарва апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — паводле Тыльзіцкага міру, у складзе Расійскай імперыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласці. На 1845 год у мястэчку было 108 будынкаў. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Нарву занялі войскі Германскай імперыі. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нарва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нараў Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Нарву акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Нарва ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Нарву Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia