Эканоміка Албаніі
Албанія адносіцца да ліку найбяднейшых краін Еўропы. Насельніцтва занята большай часткай у сельскай гаспадарцы. Тым не менш, у апошнюю чвэрць стагоддзя адбыліся істотныя пазітыўныя зрухі. Албанія перайшла ад планавай да рынкавай эканомікі. Рынкавыя рэформы адкрылі краіну для замежных інвестыцый, асабліва ў энергетычны сектар, транспартную інфраструктуру і турызм. Албанія мае высокі індэкс чалавечага развіцця, якім абавязана ўніверсальнай сістэме аховы здароўя і бясплатнай пачатковай і сярэдняй адукацыі. Грашовая адзінка Албаніі — лек, абменны курс — 122 лекі за 1 еўра (2019). Агульная характарыстыка![]() З сярэдзіны 1940-х па канец 1980-х гадоў эканоміка Албаніі мела планавы характар, з 1988 года пачаўся паступовы пераход да эканомікі рынкавай. Хуткі эканамічны рост пачаўся ў 2000 годзе, у 2000-х штогадовы рост ВУП склаў 6—7 %, адначасова колькасць замежных інвестыцый дасягала 50 % ВУП (у 2004 годзе замежныя інвестыцыі склалі 5,7 млрд еўра, €1780 на кожнага жыхара). Албанія стала адной з трох еўрапейскіх краін, якія найхутчэй акрыялі ад крызісу 2008—2009 гадоў, і ўсе 2010-я дэманстравала высокія паказчыкі эканамічнага росту. У другой палове 2010-х урад распачаў амбіцыйную праграму рэформаў для паляпшэння бізнес-клімату. Але, нягледзячы на ўсё гэта, Албанія застаецца адной з самых бедных краін Еўропы, нароўні з Босніяй, апярэджваючы толькі Малдову. У 2012 ВУП на душу насельніцтва (ППЗ) складаў усяго 35 % ад сярэдняга па ЕС. Існуюць меркаванні, што рост эканомікі Албаніі, які можа вывесці яе на ўзровень, дастатковы для яе прыняцця ў Еўрапейскі Саюз, можа заняць да дваццаці гадоў. Да мільёна албанцаў працуюць за мяжой, адпраўленыя імі грашовыя сродкі з’яўляюцца важнай крыніцай прыбыткаў насельніцтва (да 2008 яны складалі 12-15 % ад ВУП Албаніі, у 2015 — усяго 6 %). Узровень беспрацоўя складае 14 %, што для балканскай краіны не так і блага[2]. ПрамысловасцьЗдабыўнаяЗначныя мінеральныя багацці краіны ляжаць у аснове развіцця здабыўной прамысловасці. У наш час вядзецца здабыча хрому (адно з першых месцаў у свеце па здабычы і экспарце), медзі, жалеза, нікелю, нафты (у тым ліку цяжкай), прыроднага газу, вугалю і баксітаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з найбагацейшых радовішчаў прыроднага асфальту. Аб’ёмы здабычы паліўных рэсурсаў нязначныя: так, нафты здабываецца каля 22 тыс. барэляў у суткі — крыху меней, чым у Беларусі, нягледзячы на значныя запасы чорнага золата[3]. Здабычай нафты і газу займаюцца кампаніі Taçi Oil, Albpetrol, каляровых металаў — AlbChrome. Апрацоўчая![]() Большую частку электрычнасці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях. Тры найбуйнейшыя ГЭС пабудаваны на Дрыне. У Албаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай (цэментавай), электратэхнічнай, металаапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Найбольш імкліва развіваюцца тэкстыльная і швейная галіны, што ў 2010-х сталі галінамі спецыялізацыі краіны — буйныя еўрапейскія кампаніі прываблівае танная працоўная сіла. Албанія з’яўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў. Сельская гаспадарка![]() Паўднёва-заходняя Албанія з’яўляецца адным з цэнтрам зараджэння земляробства ў Еўропе. Сучасная сельская гаспадарка, у якой занята дзве пятых насельніцтва, дае адну пятую ВУП краіны. Пераважаюць невялікія сямейныя зямельныя надзелы, механізацыя і хімізацыя недастатковыя. Зрэшты, на шляху да сяброўства ў ЕС урад мадэрнізуе галіну і фінансава падтрымлівае фермераў. Пераважае раслінаводства: вырошчваюцца пшаніца, кукуруза, бульба, гародніна, садавіна, цукровыя буракі, тытунь, вінаград; Албанія славутая сваімі шалфеем і размарынам. Даўнія традыцыі вінаградарства, да таго ж Албанія з’яўляецца адной з нешматлікіх краін свету, дзе расце дзікі вінаград. У жывёлагадоўлі перавага аддаецца авечкам ды буйной рагатай жывёле. Рыбалоўства развіта недастаткова, але багатыя рыбай (карп, фарэль, марскі лешч), мідыямі і ракападобнымі прыбярэжныя воды даюць падставу казаць пра будучыню гэтай галіны. Сфера паслугТранспарт![]() Транспартная сістэма Албаніі ў пачатку ХХІ стагоддзя сур’ёзна змянілася ў лепшы бок. Галоўнымі варотамі краіны служыць Міжнародны аэрапорт Тыраны са штогадовым абаротам у больш за 2,5 млн пасажыраў. Плануецца будаўніцтва міжнародных аэрапортаў у Влёры, Гіракастры і Сарандзе — турыстычных цэнтрах на поўдні краіны. Унутраныя перавозкі ажыццяўляюцца галоўным чынам аўтамабільным транспартам, у 2010-х працягваецца будаўніцтва аўтамагістраляў, што звяжуць Албанію з усімі суседзямі і інтэгруюць транспарт краіны ў агульнаеўрапейскую сетку. Знешні гандаль ляжыць на плячах марскога транспарту, галоўным портам з’яўляецца Дурэс, за ім ідзе Влёра. ![]() Надзвычайную папулярнасць здаўна маюць і марскія пасажырскія перавозкі: паромныя пераправы злучылі Дурэс з мноствам астравоў і берагамі Італіі, Грэцыі, Харватыі. Чыгуначны транспарт, што інтэнсіўна развіваўся за часам Ходжы, сёння грае другарадную ролю. Аднак плануецца новая чыгунка Тырана — Дурэс, якая мае даць старт чыгуначнаму адраджэнню Албаніі[4]. ТурызмІмкліва развіваецца міжнародны турызм: у 2013 годзе Албанію наведалі 3,3 млн чалавек, у 2017 — 5,2 млн[5]. Рэкрэацыйныя рэсурсы і славутасці Албаніі
Знешні гандальДля Албаніі характэрны адмоўны гандлёвы баланс. Траціну экспарту складаюць турыстычныя паслугі, яшчэ 17 % — ІТ-паслугі. Сярод тавараў пераважаюць абутак (асабліва скураны) і адзенне, хромавыя руды[6]. Імпартуюцца прадукты харчавання, медыкаменты, нафтапрадукты, аўтамабілі і электроніка. Асноўны гандлёвы партнёр — Італія, за ёй з вялікім адрывам ідуць Грэцыя, Кітай, Сербія. Аб’ём двухбаковага тавараабароту з Беларуссю па выніках 2014 года склаў 16,15 млн долараў ЗША[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia