Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт «Харкаўскі авіяцыйны інстытут»
Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт «Харкаўскі авіяцыйны інстытут» (укр.: Національний аерокосмічний університет «Харківський авіаційний інститут») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве. ГісторыяХаркаўскі авіяцыйны інстытут заснаваны ў 1930 годзе на базе авіяцыйнага аддзела Харкаўскага політэхнічнага інстытута. З абвяшчэннем ў 1991 годзе незалежнасці Украіны, інстытут стаў адзінай ВНУ краіны, якае ажыццяўляе комплексную падрыхтоўку спецыялістаў для авіяцыйна-касмічнай галіны. У 1992 годзе ўпершыню ў гісторыі інстытут пачаў навучанне замежных грамадзян, быў створаны факультэт эканомікі і менеджменту. У 1999 годзе утвораны яшчэ адзін факультэт - гуманітарны. У жніўні 1998 года на базе інстытута быў створаны Дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя М. Я. Жукоўскага "Харкаўскі авіяцыйны інстытут". 11 верасня 2000 года універсітэту нададзены статус нацыянальнага і новая назва - Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт імя М. Я. Жукоўскага "Харкаўскі авіяцыйны інстытут". Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia