Нача (прыток Дзвіны)
На́ча, На́чка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвіна. НазваНазва балцкага паходжання. Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, прыпяцкай Луніі, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»). Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў). Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў . Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні. ГідраграфіяДаўжыня Начы каля 43 км. Бярэ пачатак у возеры Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Плошча вадазбору 424 км². Вадазбор дробнаўзгорысты. Даліна Начы на большай частцы трапецападобная шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая, адсутнічае ў сярэдняй і ніжняга цячэння. Рэчышча ўмерана звілістае, ў вярхоўі — каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Берагі стромкія, складзены з суглінкаў і супескаў. Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі: Гародзенка, Бедрыца, Валынка. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. У басейне Начы азёры Белае, Бабына, Бабынічы, Сушына, Жураўна, Арэхаўна, Нявіда, Каравайна, Лесава, Лунічна, Людвішча, Саланец, Сердава, Доўгае, Забеліна, Ашуркава, Селігоры і інш. Уздоўж ракі населеныя пункты Арэхаўна, Нача, Карсюкі, Астроўшчына, Палюдавічы і інш. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia