Віктар Сяргеевіч Манаеў
Віктар Сяргеевіч Манаеў (нар. 7 жніўня 1958, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (2011). БіяграфіяСкончыў школу ў 1975 годзе, але ў тэатральны інстытут адразу не паступіў. Цэлы год да наступных уступных экзаменаў працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, а затым паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на лялечнае аддзяленне.[1] Скончыў інстытут па спецыяльнасці «Акцёр тэатра лялек» у 1980 годзе. З 1980 года акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1997 годзе прысвоена званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь», у 2011 годзе — «Народны артыст Беларусі». Адна з найбольш значных роляў у творчым лёсе артыста — Лёнька Адуванчык у спектаклі «Радавыя», за якую ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй СССР, стаўшы самым маладым уладальнікам гэтай узнагароды. А таксама роля Мікіты Зносака ў спектаклі «Тутэйшыя» Я. Купалы, якая прынесла яму Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1992 годзе.[2] Другі раз Манаеў атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за роль Кручкова ў спектаклі «Пінская шляхта» ў 2013 годзе. За амаль 40 гадоў Манаеў сыграў самыя розныя ролі. Цэлая эпоха ў жыцці артыста звязана з рэжысёрам Мікалаем Пінігіным, супрацоўніцтва з якім пачалося ў 1985 годзе. Выступаў на адной сцэне з вядучымі майстрамі беларускага тэатра (Яроменкам (старэйшым), Кармуніным, Макаравай, Стомам). У тым ліку і з легендарнай Стэфаніяй Станютай (у спектаклях «Гаральд і Мод», «Тры Іваны — тры браты», «Снежная каралева»). Сярод апошніх роляў на Купалаўскай сцэне — Кароль Лір, Гараднічы ў спектаклі «Рэвізор» М. Гогаля, Пранцысь Пустарэвіч у «Паўлінцы» Я. Купалы, станавы прыстаў Кручкоў у «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча, Сорын у «Чайцы» А. Чэхава, Эміль Фрамантэль у «Школе падаткаплацельшчыкаў», Гольдберг у спектаклі «Местачковае кабарэ». Акцёрскае майстэрства артыста вызначае павышаная шчырасць, выразная пластыка і вострая гратэскная форма арганічна спалучаюцца з глыбокім веданнем псіхалогіі сцэнічных вобразаў.[1] «Публіка любіць Манаева, — распавядаў Валерый Раеўскі, — за талент, за розум, за ўменне трымаць сябе на сцэне раскавана, выдатна адчуваючы свабоду мастака. Мне падаецца, гэта лепшая якасць артыста — яго свабода, свабода чалавека, які валодае масай. Ён выходзіць на трыбуну, — а тэатр — гэта трыбуна, — і з яе прамаўляе шмат добрых чалавечых слоў».[3] Здымаўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Ідзі і глядзі», «Давай пажэнімся», «Павадыр», «У жніўні 44-га», «Franz + Polina», «Белыя Росы. Вяртанне», «Авантуры Пранціша Вырвіча» і інш. Акрамя роляў у тэатры і кіно, агучваў шмат персанажаў у анімацыйных фільмах («Прыгоды Несцеркі», «Лагодны воўк» і інш.), прымаў удзел у дзіцячай праграме «Калыханка» («Парады доктара Зялёнкіна»). Манаеў — з кагорты «радыйных» артыстаў, тых, хто мае сваю акцёрскую біяграфію на Беларускім радыё, і доўжыцца яна з 1981 года. Адзін з яго першых радыёспектакляў — «Салют, дыназаўрам», дзе артыст сыграў галоўную ролю хлопца-падлетка разам са Стэфаніяй Станютай.[4] Беларускага радыё захоўвае дзесяткі радыёспектаклей, пастановак, інсцэніраваных казак, у якіх Манаеў выконвае галоўныя ролі (Ярмаліцкі ў «Млечным шляху» К. Чорнага, Загорскі ў «Каласах пад сярпом тваім» У. Караткевіча і інш.). Аб жыцці і творчасці Манаева ў 1999 годзе рэжысёрам Надзеяй Гаркуновай зняты дакументальны фільм «Несыграная роля», у якім артыст прадэманстраваў свой велізарны творчы патэнцыял.[1] 2 верасня 2020 года сышоў з Купалаўскага тэатра, далучыўшыся да сваіх калегаў, якія сышлі з тэатра, праявіўшы сваю грамадзянскую пазіцыю пасля прастэтаў у Беларусі. ТворчасцьТэатральныя ролі: «Кароль Лір» (Лір) У. Шэкспіра, «Пінская шляхта» (Кручкоў) В. Дуніна-Марцінкевіча, «Чайка» (Сорын) А. Чэхава, «Школа падаткаплацельшчыкаў» (Фрамантэль), «Рэвізор» (Гараднічы) М. Гогаля, «Паўлінка» (Пранцысь Пустарэвіч) Я. Купалы, «Местачковае кабарэ» (Гольдберг), «Вельтмайстар-акардэон» (выканаўца песні «Калекі»), «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» (Банут), «Дон Жуан» (Сганарэль), «Макбет» (кароль Дункан), «Вячэра з прыдуркам» (Франсуа Піньён) Ф. Вэбера, «Плач перапёлкі» (Іван), «Бераг» (Салдат), «Закон вечнасці» Н. Думбадзэ (Дружынні), «Апошняе спатканне» (Славік), «Тая, якая сама па сабе блукае» (Сын), «Рэвізор» (Хлестакоў), «Наш Купала» (Янка), «Шлях» (Валодзя), «Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота (Мікіта), «Снежная каралева» Г. Х. Андэрсана (Кай), «Валенсіянскія вар’яты» (Валерыа), «Брама неўміручасці» (Генка), «Характары» (Пецька, Юрка), «Зоркі вечныя» (Веставы), «Радавыя» А. Дударава (Лёнька Адуванчык), «Тры Іваны — Тры браты» (Крумкач), «Даходнае месца» А. Астроўскага (Жадаў), «На Мінск!» (Андрэйка), «Трыбунал» (Валодзька), «Бура» (Арыэль), «Гаральд і Мод» (Гаральд), «30 дзён Кашчэя Бессмяротнага» (Пісар), «Дзеці сонца» (Міша), «Тарцюф» (Валер), «Надзея Путніна» (Сяргей Прадкін), «Дракон» Я. Шварца (Генрых), «Страсці па Аўдзею» (Андрэй), «Памінальная малітва» (Фёдар), «Царэўна-жабка» (Іванька-дурань), «Тутэйшыя» Я. Купалы (Мікіта Зносак), «Вежа» (Ромка), «Ромул Вялікі» (Апаліон), «Цынкавыя хлопчыкі» (1-шы салдат), «Тры сястры» А. Чэхава (Хвядоцік), «Дом на мяжы» (Стражнік), «Нежанаты мнагажэнец, альбо Залёты пана дэ Пурсаньяка» (Пурсаньяк), «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча (Ян Губач), «Translations» (Джымі Джэк), «Дон Жуан вяртаецца з вайны» (Дон Жуан), «Лес» (Буланаў), «Касцюмер» (Норман), «Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча» (Слуга, Фольрад, Сусед), «Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» (Аснова), «К’ёджаўскія перабрэхі» (Ісідара), «Дзіўная місіс Сэвідж» (Ганібал), «С. В.» (Яе брат), «Чычыкаў» (Манілаў), «Сымон-Музыка» (Дзед Жабрак), «Стрыптыз» («Мікола-Тэатр») С. Мрожака, антрэпрыза «ART» (Іван / «Мікола-Тэатр») Я. Рэзы, «Вячэра з прыдуркам» (Франсуа Піньён / «Мікола-Тэатр»), «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» (Іван Іванавіч / «Мікола-Тэатр») і інш. Фільмаграфія
Прэміі і ўзнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia