Незабудка
Незабудка (Myosótis, ад стар.-грэч. «мышынае вуха») — род травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Некаторыя віды культывуюць у якасці прыгожаквітнеючых садовых раслін. НазваУ большасці еўрапейскіх і некаторых нееўрапейскіх мовах незабудкі носяць аднолькавую па сэнсе назву[1]: арм.: Անմոռուկ (anmoruk), рум.: nu-mă-uita, англ.: forget-me-not, ням.: Vergissmeinnicht, польск.: Niezapominajki, дацк.: Forglem-mig-ej, нідэрл.: vergeet-mij-nietje, ісп.: nomeolvides, фр.: ne m'oubliez pas, турэцк.: Unutma beni, эспер.: neforgesumino, кіт.: 勿忘我, кар.: 물망초 (勿忘草, mul mang cho), яп.: 忘れな草、ワスレナグサ (wasurenagusa), іўр.: זכריני (Zichrini), перс.: فراموشم مکن (farâmusham nakon), шведск.: Förgätmigej, балг.: незабравка, крымскатат.: unutma meni çiçegi . Батанічнае апісаннеНезабудкі — аднагадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны невялікіх памераў, звычайна моцна апушаныя. ![]() Сцёблы галінастыя, вышынёй 10—40 см. Лісце чаргавальнае, сядзячае, ланцэтнае, лінейна-ланцэтнае або лапатавае. Кветкі звычайна блакітныя з жоўтым «вочкам», часам ружовыя ці белыя, сабраны ў суквецце — завіток або гронку. Кветка складаецца са званочкавай, больш ці менш глыбока пяцілопасцевай чашачкі, талеркавыя вяночкі, з пяццю тупымі жоўтымі лускавінкамі, якія закрываюць уваход у зеў, пяць тычынак і аднаго песціка, з ніткападобным слупком і чатырохгнёздавай завяззю. ![]() ![]() Плод — цэнобій, які пры паспяванні распадаецца на 4 свабодныя (не злітаваныя) арэшкападобныя аднанасенныя часткі — эрэмы[2]. У 1 г змяшчаецца ад паўтары да двух тысяч чорных, яйкападобных, бліскучых насенін, усходжасць якіх захоўваецца два—тры гады. ВідыПа інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 61 від[3]. Некаторыя з іх (у квадратных дужках у канцы радка — нумар таксона ў базе дадзеных Germplasm Resources Information Network[4]):
Распаўсюджанне і экалогіяНезабудкі сустракаюцца ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Аддаюць перавагу вільготным раёнам. Растуць на палянах са свежай глебай. Некаторыя віды, такія як незабудка балотная (Myosotis palustris), можна сустрэць на берагах вадаёмаў, ускраінах балот, уздоўж ручаёў. Ахоўны статусMyosotis czekanowskii занесена ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі. Незабудка ў культуры
Кветкі незабудкі часам выкарыстоўваюць у якасці сімвала памяці: масоны носяць у пятліцы значок незабудкі ў памяць аб вольных мулярах, якія загінулі ў нацысцкіх канцлагерах[7], а стылізаваная выява кветкі незабудкі фіялетавага колеру была сімвалам мерапрыемстваў, прысвечаных стогадовай гадавіне генацыду армян[8]. У 1921 годзе ў Петраградзе дзейнічала выдавецтва Myosotis, у ім выдадзена дзве кнігі Фёдара Салагуба[9]. У 1938 годзе Уладзімір Рагуцкі напісаў верш «Незабудкі». У 2018 годзе беларускі поп-спявак Ціма Беларускіх выпусціў песню з назвай «Незабудка», за якую атрымаў прэмію Залаты грамафон. Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia