Новагвінейскае мора

Новагвінейскае мора
Катэгорыя на Вікісховішчы

Новагвінейскае мора або мора Бісмарка (англ.: Bismarck Sea) — міжастраўное мора ў заходняй частцы Ціхага акіяна, у архіпелагу Бісмарка.

Плошча каля 310 тыс. км², сярэдняя глыбіня 1700 м, максімальная 2665 м. Дно Новагвінейскага мора — акумуляцыйныя раўніна з вялікай колькасцю дробных узняццяў і астравоў вулканічнага паходжання. Берагі выраўнаваныя, у многіх месцах сустракаюцца каралавыя рыфы. Уздоўж вострава Новая Гвінея праходзіць Новагвінейская плынь з хуткасцю 50-75 см/сек, у пралівах паміж астравамі — моцныя прыліўныя плыні. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні 28 °C, салёнасць паніжаная 34 ‰ — з-за вялікай колькасці атмасферных ападкаў. У акваторыі мора зафіксаваныя шматлікія падводныя землятрусы.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya