Сулу (мора)
![]() Сулу (тагальск.: Dagat Sulu, малайск.: Laut Sulu) — міжастраўное мора Ціхага акіяна. Тэрыторыя мора Сулу даволі выразна абмежаваная астравамі: Тагальскім архіпелагам з паўночнага ўсходу і ўсходу, доўгім востравам Палаван з паўночнага захаду, Калімантанам з паўднёвага захаду і архіпелагам Сулу з паўднёвага ўсходу. Паміж астравамі пралівы, якія злучаюць мора Сулу з іншымі, вузкія і неглыбокія. Максімальная глыбіня праліва Міндора, які злучае мора Сулу і Паўднёва-Кітайскім, усяго каля 450 м, тады як максімальная глыбіня мора дасягае 5576 м. Пралівы, якія злучаюць з марамі Сулавесі і Мінданаа яшчэ драбнейшыя. Тэмпература паверхневых вод цэлы год высокая: вагаецца ад 25,5 °С узімку да 29 °С улетку. Салёнасць вагаецца ў межах 33—34,5 ‰. Прылівы ў моры Сулу няправільныя паўсутачныя, велічынёй да 2—3 м сярэднедзённая тэмпература паветра ў мора вагаецца ад 26 °C да 29 °C. Ападкі выпадаюць з мая да снежня. Галоўныя парты: Ілаіла, Пуэрта-Прынсеса, Замабаанга, Сандакан. Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia