Белаазёрскі сельсавет
Белаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Белаазёрск (не ўваходзіў у склад). Утвораны 15 сакавіка 1971 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР у складзе населеных пунктаў Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Белаазёрскага гарсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1749 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia